Грамадства

Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч стаў лаўрэатам Франка-нямецкай прэміі

Узнагароджанне праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча Франка-нямецкай прэміяй за правы чалавека і верхавенства права адбылося яшчэ 10 снежня 2025 года, аднак у мэтах бяспекі імя праваабаронцы тады не было афіцыйна апублікавана сярод 15 уганараваных праваабаронцаў з усяго свету, піша «Вясна».

Варта адзначыць, што раней гэтай прэстыжнай узнагародай ужо былі адзначаныя беларусы: старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі (2019 г.) і былы старшыня Беларускага хельсінскага камітэту, нябожчык Алег Гулак (2021 г.).

Валянцін Стэфановіч быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года падчас масавага пераследу праваабаронцаў у Беларусі. У сакавіку 2023 года суд прызначыў яму дзевяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па сфабрыкаванай палітычна матываванай справе. 19 сакавіка 2026 года Валянціна разам з іншымі палітвязнямі памілавалі пасля візіту Джона Коўла, спецпасланніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. 

Медаль Франка-нямецкай прэміі за правы чалавека і верхавенства права

Франка-нямецкая прэмія за правы чалавека і верхавенства права заснавана ў 2016 годзе міністрамі замежных спраў дзвюх краін. Яна штогод прысуджаецца праваабаронцам, журналістам і актывістам з усяго свету за выбітны ўклад у абарону дэмакратычных каштоўнасцяў і верхавенства закона, часта ва ўмовах сур'ёзнай асабістай рызыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі25

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

«Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсць гадоў пасля ягонай смерці9

Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з Петэрам Мадзьярам2

Назвалі 10 самых ціхіх гарадоў свету. Усе яны знаходзяцца ў Еўропе3

У нью-ёркскім Брукліне абрынуўся жылы дом. Як мінімум 8 ахвяр

Махляры напалохалі беларускую дзяўчынку вайсковымі дронамі

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак7

У ЗША бацька закапаў дзіця ў пераносцы для сабак. Але яно выжыла, правёўшы пад зямлёй суткі3

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі25

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць