Вайна1313

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну

Дарадца Міністэрства абароны Украіны Сяргей Бяскрэстнаў («Флэш») выказаў меркаванне, што тэрыторыя Беларусі можа ўсё адно выкарыстоўвацца для размяшчэння рэтранслятараў, якія дапамагаюць кіраваць ударнымі беспілотнікамі падчас атак на Украіну.

Як паведамляе Бяскрэстнаў, адзін з кіраваных рэактыўных «Шахедаў» у 7:11 раніцы 15 ліпеня атакаваў аўтазапраўку ў горадзе Маліне Жытомірскай вобласці.

Паводле даных украінскіх радыёлакацыйных сістэм, беспілотнік рухаўся ўздоўж мяжы з Беларуссю, затым змяніў маршрут і накіраваўся да месца ўдару. Такая траекторыя, як сцвярджаецца, можа сведчыць пра ручное кіраванне дронам праз відэакамеру.

Адзначаецца, што адлегласць ад месца атакі да расійскай тэрыторыі складае каля 260 кіламетраў, што ўскладняе кіраванне беспілотнікам непасрэдна па радыёканале. Пры гэтым іншых дронаў, якія маглі б выкарыстоўвацца як рэтранслятары, у той момант у паветры не зафіксавалі.

«Флэш» падкрэслівае, што канчатковыя высновы павінны зрабіць спецыялізаваныя службы пасля поўнага аналізу сітуацыі.

Таксама ён сцвярджае, што для Расіі важна мець магчымасць наносіць удары па заходніх рэгіёнах Украіны з дапамогай беспілотнікаў з дыстанцыйным кіраваннем, а для гэтага могуць выкарыстоўвацца рэтрансляцыйныя сістэмы. Пры гэтым не выключаецца, што такія прылады могуць размяшчацца без ведама беларускіх уладаў, паколькі іх устаноўка можа займаць мала часу.

Каментары13

  • @
    15.07.2026
    [Рэд. Выдалена] праклятыя яшчэ і дахах хат беларусау́ панастау́ляюць гэных транслятарау́, каб падставіць людзей пад бяду

    [Зрэдагавана]
  • Медбрат
    15.07.2026
    Шизофреник лукашенко понимает только язык силы
  • Жвір
    15.07.2026
    Выключайце тыя рэтранслятары, як і абяцалі.

Цяпер чытаюць

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША55

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Ці праўда, што фронт ва Украіне спыніўся?6

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян7

У Лагойскім раёне мужчына напаў на дзевяцікласніцу. Яна аказала яму супраціў4

Украінцы нанеслі ўдар па падраздзяленню «Рубікон» у акупаваным Бярдзянску. Кажуць пра больш за 30 забітых5

У нямецкім Ростаку замест жывой каляднай ёлкі ўпершыню зрабілі яе праекцыю. Гараджане абураныя3

Шасцёра высокіх амерыканскіх чыноўнікаў перабраліся жыць на вайсковыя базы9

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы4

Замежныя eSIM цяпер прадаюцца і ў Беларусі1

На Брэстчыне амаль тыдзень шукалі мужчыну, урэшце знайшлі мёртвым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША55

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць