Здарэнні99

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю

Увечары 13 ліпеня на тэрыторыі жылога комплексу «Вяршыня» адбыўся інцыдэнт, які шакаваў мінчанку Маргарыту. Яна зняла на відэа, як адзін з падлеткаў ляжаў на асфальце, атрымаўшы, паводле яе назіранняў, удар ад аднаго з прыяцеляў.

У роліку яна адзначыла, што «краіна павінна ведаць сваіх герояў», і заклікала бацькоў крыўдзіцеля «даць яму папружкі», піша Onliner.by.

Інцыдэнт адбыўся каля васьмі гадзін вечара. Маргарыта разам са сваім трохгадовым сынам сядзелі на лаўцы каля дома, елі марозіва і здымалі пра гэта ролік.

— У нейкі момант я пачула сварку паміж падлеткамі, якія былі непадалёк: двое абражалі свайго прыяцеля, які, відаць, быў маладзейшы за іх. Пачуўшы нецэнзурныя словы, я зрабіла тым двум заўвагу, але ў адказ атрымала поўнае ігнараванне.

Паводле суразмоўцы, канфлікт працягваўся каля паўгадзіны. У нейкі момант яна пачула крык і ўключыла камеру.

— Сам удар і момант падзення я зняць не паспела. Але калі падышла бліжэй, убачыла падлетка, які ляжаў на асфальце, і двух крыўдзіцеляў побач з ім. Лічу, што так быць не павінна, таму і апублікавала ў сваім Instagram гэты ролік з просьбай максімальнага распаўсюджвання. Хлопчык, якога збілі, прасіў не расказваць пра здарэнне яго бацькам і адмовіўся ад дапамогі. У той жа час я палічыла неабходным надаць гэтай гісторыі агалоску, бо лічу, што гэта найлепшы спосаб пакарання за такія ўчынкі.

Ролік Маргарыты, у якім яна заклікала бацькоў крыўдзіцеля даць яму рамня і казала, што «краіна павінна ведаць сваіх герояў», убачылі не толькі больш за 50 тысяч падпісчыкаў, але і супрацоўнікі міліцыі.

У аўторак, 14 ліпеня, выпадак пракаментавалі ў МУС. У ведамстве паведамілі, што абодвух удзельнікаў канфлікту хутка ўстанавілі. Імі былі школьнікі з Фрунзенскага раёна Мінска. Крыўдзіцелю — 13 гадоў, пацярпеламу хлопчыку — 12.

«Падлеткаў разам з бацькамі запрасілі ў РУУС для разбіральніцтва. Падчас гутаркі высветлілася, што хлопцы сябруюць і разам трэніруюцца ў адным са сталічных футбольных клубаў. У дзень канфлікту яны разам з іншымі знаёмымі пайшлі гуляць пасля наведвання летняга школьнага лагера. Падчас сумеснага адпачынку паміж падлеткамі ўзнікла непаразуменне, якое і прывяло да інцыдэнту», — паведамілі ў МУС.

Па факце здарэння праводзіцца праверка. Таксама ў ведамстве адзначылі, што бацькі пацярпелага школьніка адмовіліся пісаць заяву аб прыцягненні вінаватага да адказнасці. З непаўналетнімі і іх законнымі прадстаўнікамі супрацоўнікі міліцыі правялі прафілактычную гутарку.

Каментары9

  • Яўген
    15.07.2026
    Усе правільна зрабіла. Дзяцей лепш выхоўваць трэба.
  • Янка
    15.07.2026
    Колькі можна?,
    А што, лепей па ціхарску жыць? Каб ніхто нічога ня ведаў? Каб кожны сядзеў у сваёй норцы ды маўчаў? Каб злачынцы заставаліся непакаранымі? Каб вучыліся спачатку аднагодкаў біць, потым кватэры рабаваць, потым на працы красьці, потым выбары фальсіфікаваць і ні за што не адказваць?
    Вы ня блытайце "стукачоў", што на добрасумленных грамадзян даносяць, з "Грамадзянамі", што хочуць зрабіць краіну і сьвет лепшымі, бяз гвалту й іншых правапарушэньняў.
  • Сбоку42
    15.07.2026
    Яўген,
    подмусорённый ?

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы15

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

15‑гадовы падлетак патануў пад Гомелем

У Чорным моры пасля атакі беспілотнікаў затануў расійскі кантэйнеравоз «Яніна»2

Зяленскі: Ва Украіны скончыліся ракеты для СПА Patriot9

Кіраўнікі найбольшых ШІ-кампаній просяць запаволіць распрацоўку штучнага інтэлекту. Ім самім стала страшна38

У Беларусі ўжо +30°С3

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску9

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі160

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы15

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць