Удары працягваліся сем гадзін.

ЗША пад раніцу абвясцілі пра завяршэнне ўдараў па Іране, пацэліўшы па дзясятках вайсковых аб'ектаў паблізу Армузскага праліва і ў прыбярэжных раёнах Ірана. Пра гэта гаворыцца ў заяве Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША (CENTCOM), апублікаванай у сацыяльнай сетцы X.
Амерыканскія знішчальнікі, беспілотныя лятальныя апараты і караблі на працягу сямі гадзін наносілі высокадакладныя ўдары па іранскіх ракетных аб'ектах, базах БПЛА, сілах ваенна-марскога флоту і сістэмах берагавой аховы. У CENTCOM падкрэслілі, што гэтыя ўдары наносяцца для зніжэння здольнасці Ірана «пагражаць камерцыйным суднам і цывільным экіпажам».
У сваю чаргу, Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) паведаміў пра знішчэнне галоўнага цэнтра падрыхтоўкі і забеспячэння войска ЗША ў порце Міна Абдула ў Кувейце, пра ўдары па базе Узброеных сіл ЗША ў Іарданіі і знішчэнне аб'ектаў Пятага флоту ЗША ў Бахрэйне.
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары