Свет1111

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь

Пасля заявы Уладзіміра Пуціна пра паспяховае выпрабаванне ракеты «Сармат» Міністэрства абароны Расіі апублікавала відэа запуску. Аднак уважлівыя назіральнікі заўважылі на кадрах нечаканую дэталь: у камандным цэнтры за шклом знаходзіцца згорнуты сцяг вайсковага інстытута, які быў расфармаваны яшчэ ў 2011 годзе, піша «Агентство».

Гэты сцяг знаходзіцца справа ад так званага «Баявога паста №2». На ім бачныя характэрныя элементы — чатыры аранжавыя прамяні з залатымі эмблемамі і чорным абрамленнем. Па гэтых прыкметах эксперты і журналісты вызначылі, што гэта сімволіка Вайсковага інстытута павышэння кваліфікацыі спецыялістаў мабілізацыйных органаў (ВІПКСМО), які быў ліквідаваны больш за дзесяць гадоў таму, а знаходзіўся ў Саратаве.

На гэтую неадпаведнасць першым звярнуў увагу журналіст Дзмітрый Сухараў.

Акрамя гэтага, у матэрыяле згадваецца чалавек, які прысутнічае на «Баявым пасце №1» падчас запуску. Гэта 36‑гадовы вайсковец Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння Андрэй Казуб. Паводле аналізу ўцечак даных, ён зарэгістраваны ў закрытым вайсковым гарадку Ясны ў Арэнбургскай вобласці, дзе размешчаная адна з ракетных дывізій РФ. Таксама вядома, што ён атрымліваў даход ад Міністэрства абароны, у тым ліку ў якасці камандзіра групы.

12 мая кіраўнік расійскіх Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння Сяргей Каракаеў далажыў Пуціну пра нібыта паспяховыя выпрабаванні «Сармата» і паабяцаў, што ракета паступіць на баявое дзяжурства да канца года. Аднак гэта не першае падобнае абяцанне: раней улады ўжо некалькі разоў паведамлялі пра хуткае ўвядзенне ракеты ў строй, хоць тэрміны пастаянна пераносіліся.

Каментары11

  • Ахахах
    12.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • ІмЯ
    12.05.2026
    Шарлатанскі кааператыў "Возера" руліць!
  • Непісьменная Масква ў лапцях
    12.05.2026
    Іранічна, бо сарматы - гэта даўнія продкі ўкраінцаў, яшчэ да славянізацыі

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць21

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць21

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць