Мінчукоў занепакоіла моцная пена, якая з'явілася на вадзе ў Лошыцкім парку. Асабліва шмат яе ў канале на ўчастку пасля турбіны. Некаторыя відавочцы ў сацыяльных сетках выказвалі здагадкі, што гэта можа быць звязана са скідамі забруджванняў, бо вада мае незвычайны выгляд і пах. Іншыя лічылі, што з’ява натуральная і выкліканая дажджамі і пылком раслін, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

У адміністрацыі Ленінскага раёна патлумачылі, што такое пенаўтварэнне назіраецца штогод у перыяд моцных ападкаў. Калі вада падае з вышыні і змешваецца з паветрам, утвараецца пена.
Таксама спецыялісты адзначылі, што ў цёплы сезон у вадаёмах актыўна развіваюцца мікраарганізмы і водарасці. Яны разам з пылком і ўзнятым глеем могуць дадаткова ўплываць на з’яўленне пены.
Па словах чыноўнікаў, гэта з’ява не ўяўляе небяспекі для птушак і рыбы.
Каментары