Грамадства55

Беларусы за паўгода праз зноў адкрытыя пераходы Польшчы правезлі тавараў на $17 мільёнаў, і гэта толькі праз Tax Free

Але з-за санкцый вязуць зусім не тое, што раней.

За першыя шэсць месяцаў пасля аднаўлення працы памежных пунктаў «Кузніца» («Брузгі») і «Баброўнікі» («Бераставіца») граніцу перасеклі больш за паўмільёна чалавек, аднак характар і аб'ёмы пакупак беларусаў істотна змяніліся.

Як паведамляе мытня Падляшскага ваяводства, за гэтае паўгоддзе беларусы зарэгістравалі 68 тысяч дакументаў Tax Free на агульную суму 62 мільёны злотых (каля 17 мільёнаў долараў).

Нягледзячы на вялікія лічбы, шопінг-турысты ўжо не робяць такіх буйных і дарагіх пакупак, як у мінулыя гады. Прычынай таму сталі санкцыі ЕС супраць грамадзян Беларусі і Расіі: цяпер праз польска-беларускую граніцу забаронена вывозіць велізарны пералік тавараў, што раней карысталіся попытам.

Так ужо нельга везці электроніку (смартфоны, тэлевізары, камп’ютары); будаўнічыя матэрыялы; бытавую хімію (напрыклад, пральныя парашкі) і інш.

Цяпер нашы суайчыннікі пераключыліся на базавыя прадукты і дробныя побытавыя рэчы. Часцей за ўсё ў дакументах Tax Free фігуруюць кава і гарбата; адзенне і цацкі; дробная бытавая тэхніка і аксесуары (брытвы, мяшкі для пыласосаў і г.д.).

Пункты пропуску «Баброўнікі» і «Кузніца» былі закрытыя на працягу некалькіх гадоў. Польскі бок прыняў рашэнне адкрыць іх 17 лістапада мінулага года, каб ажывіць эканоміку прыгранічнага Падляшскага рэгіёна, які моцна пакутаваў без турыстаў. Рух на граніцы расце, але ў польскага боку былі чаканні большага фінансавага выніку.

Каментары5

  • Ваван
    20.05.2026
    НН в своем любимом стиле. Однобоком. А ВВОЗИТЬ можно СКОЛЬКО? Поляки ВООБЩЕ не смотрят (почти) в Тересполе когда выезжаешь. А вот "родненькие" и на стол из нержавейки все выгрузи и ренген пройди и весы, и сколько раз ездил и не много ли еды.... И про таксфри. Икея вот вообще не оформляет для граждан РБ..
  • изя
    20.05.2026
    эти цифры имеют значение только для нищей экономики РБ... Для экономики Польши (с трильеном у год ВВП) это пыль...
  • dthybnt
    20.05.2026
    верните простым беларусам стиральные порошки! и тувалетную бумагууууу!

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць