Свет33

У правінцыі Альберта пройдзе першасны рэферэндум аб магчымым аддзяленні ад Канады

Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што большасць жыхароў Альберты прагаласавала б супраць аддзялення.

Даніэль Сміт. Фота: Todd Korol/Bloomberg via Getty Images

Альберта ў кастрычніку правядзе рэферэндум пра тое, ці павінна правінцыя заставацца ў складзе Канады або перайсці да другога абавязковага галасавання аб аддзяленні, што азначае першы значны тэст адзінства краіны за дзесяцігоддзі, піша Бі-бі-сі.

Абвестку ў чацвер зрабіла прэм’ер правінцыі Даніэль Сміт пасля таго, як ініцыятыўная грамадзянская петыцыя з патрабаваннем аддзялення сабрала больш за 300 000 подпісаў у пачатку года, а асобная петыцыя за захаванне Альберты ў складзе краіны — больш за 400 000.

У багатай на нафту правінцыі расце рух за незалежнасць, заснаваны на даўнім адчуванні, што Альберта недаацэньваецца рашэннямі ў Атаве.

Аднак апытанні грамадскай думкі паказваюць, што большасць жыхароў Альберты прагаласавала б супраць аддзялення.

Правінцыйны рэферэндум прызначаны на 19 кастрычніка, паведаміла прэм’ер.

Сміт у тэлезвароце сказала, што пытанне, якое будзе вынесена на галасаванне гэтай восенню, гучыць так: «Ці павінна Альберта заставацца правінцыяй Канады, ці ўрад Альберты павінен пачаць юрыдычную працэдуру, неабходную паводле Канстытуцыі Канады, каб правесці абавязковы правінцыйны рэферэндум пра тое, ці варта Альберце аддзяліцца ад Канады?»

Прэм’ер заявіла, што сама прагаласуе за тое, каб Альберта засталася ў складзе Канады.

Правінцыя Альберта — самая заможная правінцыя Канады. Яе плошча 660 тысяч квадратных кіламетраў, насельніцтва каля 4,4 млн чалавек. Найбуйнейшыя гарады Эдмантан і Калгары

«Менавіта так я б прагаласавала на рэферэндуме аб аддзяленні», — сказала яна, дадаўшы, што гэта таксама пазіцыя яе ўрада і фракцыі. Аднак яна адзначыла, што «глыбока занепакоеная» судовым рашэннем, у якім суддзя ў Альберце адхіліў петыцыю аб рэферэндуме пасля таго, як групы карэнных народаў заявілі, што іх не належным чынам кансультавалі, што парушыла іх правы.

Гэта спыніла праверку подпісаў пад петыцыяй, пакінуўшы магчымасць рэферэндуму ў падвешаным стане.

«Як прэм’ер, я не дазволю юрыдычнай памылцы аднаго суддзі заглушыць галасы сотняў тысяч жыхароў Альберты», — сказала Даніэль Сміт. — Будучыню Альберты будуць вырашаць жыхары Альберты, а не суды».

Каментары3

  • Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі
    22.05.2026
    З аднаго боку яны пакрыўджаныя што ў Атаве іх "не чуюць". Але ж іх прадстаўнікі ё ў парламенце. Іх мала, але ж і насельніцтва Альберты толькі 5 млн.
    Адзін час была праграма "Alberta is calling" каб прыцягнуць людзей з іншых правінцый. Але зараз прыхільнікі сепаратызму таксама і супраць іміграцыі.
    Незразумела, дык чаго ж вы хочаце? Больш людзей жыве ў правінцыі = больш чальцоў парламенту паедзе ў Атаву, каб вас дурнёў прадстаўляць.
  • из Альберты
    22.05.2026
    Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі, не всё так просто. Даже если население Альберты вдруг увеличится в 2 раза, то это не повлияет на количество депутатов, представляющих Альберту в парламенте Канады. Проблема в том, что Канада не изменила пропорции (число депутатов от каждой провинции). Эти пропорции остались такими же как были много лет назад. Эти пропорции больше не отражают реально распределение населения в Канаде. В результате карликовая провинция Prince Edward Island имеет в парламента 4 депутатов (1 депутат представляет 41000 человек). Таже ситуация с другими маленькими провинциями. От Альберты один депутат представляет 121000 человек. Маленькие восточные провинции получают трансферы из федерального бюджета, который наполняется, в том числе, деньгами от нефти и газа, добываемых в Альберте. Элиты на востоке страны устраивает такая ситуация, и они ничего не хотят менять.
  • Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі
    22.05.2026
    из Альберты,
    Вы перабольшваеце, канечне колькасць насельніцтва паўплывае. Ў "элітных" Антарыё і Квэбеку тыя ж самыя 121000 чалавек на дэпутата, як і ў Альберце. Толькі ў зусім малых правінцыях менш, але яны не так моцна ўплываюць на выбары.
    І нават калі так, то хіба разваліць краіну гэта добрае рашэнне?
    Трэба тады пераглядаць колькасць дэпутатаў, а не аддзяляцца. Даніэль падымае гэтае пытанне?

    Альберта таксама атрымоўвае фэдэральныя грошы - на іх пабудавалі Transmountain pipeline.
    Ці вы маеце на ўвазе Equalization payments? Ну будзе ў вас кепска з грашыма - і вы атрымаеце.
    З такой логікай можна дайсці да "Fort McMurray корміць усю Альберту - трэба аддзяляцца!"

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць