Свет22

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН

Як паведамляе расследавальніцкі праект Vsquare, у ЗША разглядаюць магчымасць прызначэння былога прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана на высокую пасаду ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, што можа забяспечыць яму дыпламатычны імунітэт і абарону ад судовага пераследу на радзіме, піша «Еўрапейская праўда».

Віктар Орбан. Фота: Denes Erdos, AP

Як сцвярджаецца, такую ідэю абмяркоўваюць у асяроддзі MAGA-крыла Рэспубліканскай партыі ЗША. Пра гэта Vsquare паведамляе са спасылкай на замежныя і венгерскія крыніцы.

Згодна з канвенцыяй ААН 1946 года, поўным дыпламатычным імунітэтам карыстаюцца генеральны сакратар арганізацыі, яго намеснікі і памочнікі. Гэты імунітэт фактычна абараняе іх ад любых судовых пераследаў, уключаючы крымінальныя, і распаўсюджваецца таксама на членаў сям’і.

Кіраўнікі спецыялізаваных устаноў ААН таксама маюць імунітэт, але ў больш абмежаваным выглядзе — толькі адносна дзеянняў, звязаных з выкананнем службовых абавязкаў.

Акрамя магчымай падтрымкі з боку ЗША, Орбан можа разлічваць у гэтай справе і на прэзідэнта Аргенціны Хаўера Мілея. Яго пазіцыя важная ў кантэксце барацьбы за пасаду наступнага генеральнага сакратара ААН, дзе адным з фаварытаў цяпер лічыцца блізкі да Мілея аргенцінец Рафаэль Гросі, які цяпер узначальвае МАГАТЭ.

Пасада ў ААН таксама дала б Орбану магчымасць працаваць у Нью-Ёрку. Паводле інфармацыі, летам ён плануе паездку ў ЗША на чэмпіянат свету па футболе, а яго дачка і зяць ужо каля года жывуць у гэтай краіне. У выпадку пагаршэння палітычнай сітуацыі ў Будапешце ён мог бы дзеля працы застацца ў ЗША на больш працяглы час, не звяртаючыся па палітычны прытулак.

Сам Орбан у адказ на пытанні журналістаў на гэты конт заявіў, што не баіцца магчымых судовых разглядаў і сцвярджае, што заўсёды дзейнічаў у межах закона.

Раней цяперашні прэм’ер-міністр Венгрыі Петэр Мадзьяр заяўляў, што звязаныя з Орбанам алігархі выводзяць значныя сродкі за мяжу і могуць рыхтавацца да ўцёкаў. Таксама гучалі меркаванні, што Орбан загадзя шукае магчымасць атрымаць прытулак у ЗША на выпадак пагрозы крымінальнага пераследу.

Каментары2

  • Лёлік з-пад Лімасола
    30.05.2026
    Апошнія некалькі год паказалі на што годнае аан
    Чаму б яго не прыстроіць як і небараку шродара некуды ў расейскую фірму)) во будзе смеху)
  • Лука
    31.05.2026
    Нет ли в ООН ещё местечка для одного бывшего директора совхоза?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць