Свет44

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе

Міністр абароны ЗША Піт Хегсэт заявіў, што Злучаныя Штаты імкнуцца дапамагчы Украіне абараняцца ад расійскіх пагроз і знойдуць спосаб аказваць ёй падтрымку. Пра гэта ён сказаў на палях Азіяцкага саміту па пытаннях бяспекі ў Сінгапуры, піша «Еўрапейская праўда».

Піт Хегсэт. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Журналісты спыталі шэфа Пентагона пра нядаўні ліст прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зеленскага адносна нястачы сродкаў супрацьпаветранай абароны на фоне ўзмацнення расійскіх атак.

На гэта Хегсэт адказаў, што ЗША шукаюць магчымасці дапамагчы Украіне там, дзе гэта магчыма.

«Мы змяняем спосаб вытворчасці ўсіх гэтых відаў важнай амуніцыі, каб гарантаваць, што нашы кампаніі пастаўляюць не проста трохі больш, а значна больш ва ўсім спектры. Дзе мы можам дапамагчы Украіне — мы гэта робім, дзе мы можам даць магчымасць Еўропе зрабіць больш — мы гэта робім», — адказаў чыноўнік.

Ён таксама адзначыў актыўнасць еўрапейскіх саюзнікаў, якія ўзмацнілі сваю падтрымку Украіны.

«Мяне натхняе еўрапейская адданасць справе. Калі паглядзець на суму выдаткаваных сродкаў, то Еўропа актывізавалася, а Украіна была не менш, а то і больш эфектыўнай у гэтым працэсе. Таму мы хочам, каб яны маглі абараняцца, і мы знойдзем спосаб забяспечыць ім дапамогу», — заявіў Хегсэт.

Раней у лісце да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і амерыканскіх кангрэсменаў Уладзімір Зеленскі заявіў, што Украіна «спадзяецца амаль выключна на ЗША» ў пытанні абароны ад расійскіх балістычных ракет.

Ён таксама праінфармаваў, што ў ходзе масаванай атакі 24 мая Расія прымяніла дзве балістычныя ракеты сярэдняй далёкасці «Арэшнік».

Сенатар ад Дэмакратычнай партыі Рычард Блюменталь пасля таго заявіў, што ЗША адрэагуюць на ліст прэзідэнта Украіны, у якім гаварылася пра дэфіцыт сродкаў СПА.

Каментары4

  • Bielarus
    30.05.2026
    ніхто гэтым Будапэшцкім гідрантам ня верыць, асабліва ў пэрыяд разьвітога застойнага трампізму
  • Андрусь
    30.05.2026
    Трамп вісіць на кампрамаце ў Пуціна
  • Ян4а
    30.05.2026
    Усё ідзе да таго, што Украіна пры дапамозе дэмакратычнага свету за выключэннем ЗША сапраўды абароніць сабе. Але ўзнікае пытанне, навошта тады свету патрэбныя ЗША? Гегемонія Амерыкі - гэта вуліца з двухбаковым рухам. Амерыка друкуе даляры, каб пакрыць дэфіцыт бюджэту, вы прадаеце тавары Амерыцы за даляры, на іх купляеце амерыканскі дзярждоўг альбо іншыя актывы ў далярах, што ўтрымлівае стаўкі ФРС і інфляцыю на мінімальных узроўнях, а Амерыка ўзамен выконвае ролю сусветнага паліцыянта. І вось з'яўляецца Трамп, які пачынае біць па хаўрусніках Амерыкі і ўсё падае. У выніку свет пачынае шукаць альтэрнатывы ўсяму амерыканскаму, а самаізаляваная Амерыка пачынае цярпець неўяўляльныя раней паразы ад краін кшталту Ірана.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць