Свет44

Туск заклікаў еўрапейцаў сур'ёзна паставіцца да ўчорашніх пагроз Мядзведзева

Прэм’ер-міністр Польшчы заклікаў усіх у НАТА сур’ёзна аднесціся да слоў Мядзведзева аб сканчэнні «спакойнага сну» для еўрапейцаў.

Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: Ekaterina Shtukina / Sputnik / AP

Учора намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў груба пракаментаваў выпадак, калі расійскі беспілотнік урэзаўся ў жылы дом у румынскім горадзе Галац.

«Еўраімпатэнты раскрычаліся наконт трапляння нейкага беспілотніка ў румынскі жылы дом. Усім краінам ЕС трэба заткнуцца на гэтую тэму. Еўрапейскія дзяржавы — прамыя ўдзельнікі вайны з Расіяй. Так, яны ваююць рукамі бандэраўцаў, але якая нам розніца?», — напісаў Мядзведзеў.

Ён дадаў, што «еўрапейскія БПЛА, запчасткі да іх, іншае ўзбраенне, не кажучы ўжо пра разведданыя, кожны дзень бяруць удзел у атаках на нашу краіну», а за «тэракт у Старабельску наўпрост адказвае розная дрэнь тыпу урсулак, мерцаў, макронаў, стармераў і астатняй погані».

«Таму няхай падрыхтуюцца: гэта будзе адбывацца і далей. Ідзе вайна! І грамадзяне дзяржаў ЕС, як насельніцтва ваюючых краін, не змогуць спаць спакойна. Асабліва ў тых месцах, дзе размешчаныя вытворчасці БПЛА для патрэб бандэраўскіх фармаванняў. Так што заваліце хлябала. Гэта пакуль кветачкі!», — рэзюмаваў былы прэзідэнт Расіі.

Каментары4

  • Indrid Cold
    30.05.2026
    У Расеі няма рэсурсаў каб весьці сур'ёзную вайну. Але шкодзіць як тэрарысты Хамас - могуць доўга. Таму трэба душыць эканамічэскі. Напрыклад - перастаць прадаваць лекі ў Беларусь і Расею.
  • Найперш не галасі!
    30.05.2026
    Расейцы дадому, і ў стылі дзімона - "самі, погань, нарываецеся, будзе вам яшчэ горш".
  • 1
    30.05.2026
    Indrid Cold, маньякі лукашенко ды шеломов-путин 😈 усё роу́на будуць атрымліваць замежныя лекі... А вось людзі ат санкцый будуць страждаць

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Паўднёвая Карэя адклікае пасла з Украіны6

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек2

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць