Грамадства44

«Толькі не спісвай слова ў слова». У Гродне адкрываюць краму «Кузнечик», падазрона падобную на польскую «Жабку»

У Гродне на вуліцы Горкага, 92 рыхтуецца да адкрыцця новая прадуктовая крама пад назвай «Кузнечик». Афармленнем яна дублюе папулярную польскую сетку крам каля дома «Жабка».

На незвычайны аб’ект звярнулі ўвагу карыстальнікі сацсеткі Threads.

Посмотреть в Threads

Беларусы пішуць, што ў «Кузнечика» шмат агульнага з «Жабкай». 

Фасад і вывеска гродзенскай крамы выкананы ў фірменных зялёных адценнях польскага брэнда.

На шкле размешчаныя выявы хот-дога і кубачка з кавай з надпісамі «Галодны?» і «Гарачую каву?», што паўтарае канцэпцыю хуткіх перакусаў у «Жабцы».

Як адрэагавалі беларусы

Адны каментатары паставіліся да навіны з іроніяй, крытыкуючы стваральнікаў за адсутнасць уласных ідэй і сляпое капіяванне: «Толькі не спісвай слова ў слова», «Калі нічога свайго прыдумаць не можаш…». Некаторыя абураны, чаму «Кузнечик», а не «Конік».

Іншыя выказалі скепсіс наконт жыццяздольнасці адной крамы. Яны нагадалі, што сіла «Жабкі» ў велізарнай франшызе, наладжанай лагістыцы і тысячах крам па ўсёй краіне, што дазваляе зніжаць выдаткі.

Урэшце, частка карыстальнікаў не ўбачыла ў гэтым праблемы, адзначыўшы, што фармат крамы крокавай даступнасці папулярны ва ўсім свеце, а з’яўленне новых працоўных месцаў і адсутнасць вялікіх чэргаў — гэта заўсёды плюс для пакупнікоў.

Каментары4

  • Jestem glodny
    02.06.2026
    Польскі софт паўэр, як у 90-х
  • хаха
    02.06.2026
    Ну хоць тут не пераклалі як Конік, толькі напісалі арыгінал Кузнечик. Але з Зеркало далей штучна робяць Люстэрка.
  • Загадка
    02.06.2026
    Бондарава ўжо зрабіла там закупы ці паехала ў Кузніцу?

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць