Свет99

Трамп назваў лідараў Ірана нячэснымі людзьмі, якія злілі ў СМІ вартую жалю і нікчэмную заяву

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social напісаў пост, у якім не хавае абурэння паводзінамі іранскага кіраўніцтва.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon

«Умовы, якія Іран зліў фэйкавым СМІ, не маюць ніякага дачынення да ўмоў, якія былі ўзгодненыя ў пісьмовым выглядзе.

Тое, што яны заявілі, уключаючы іх слабую і вартую жалю заяву аб наяўнасці здзелкі, не мае нічога агульнага з праўдай.

Гэта вельмі несумленныя людзі. З імі немагчыма весці добрасумленныя перамовы. Ашаламляльна!

Акрамя таго, іх цалкам адбітая атака беспілотнікаў мінулай ноччу на індыйскія судны, якія выходзілі з Армузскага праліва, абсалютна непрымальная.

Ім лепш узяцца за розум, і хутка!» — напісаў Трамп.

Перад гэтым Іран апублікаваў тэкст меркаванага пагаднення з ЗША з 14‑ці пунктаў.

У доўгім пераліку, які распаўсюдзіла іранскае дзяржаўнае агенцтва Mehr, утрымліваюцца маштабныя патрабаванні Тэгерана.

У іх ліку — поўнае зняцце санкцый, вывад амерыканскіх войскаў з рэгіёна, разблакаванне замарожаных іранскіх актываў на суму $24 мільярды і дапамога ў аднаўленні краіны на суму не менш за $300 мільярдаў.

Хоць у дакуменце зноў пацвярджаецца абавязацельства Ірана не ствараць ядзерную зброю, праект таксама прадугледжвае, што ЗША павінны будуць пайсці на сур'ёзныя саступкі — напрыклад, змякчэнне нафтавых санкцый і зняцце марской блакады — яшчэ да пачатку фінальных перамоў.

Каментары9

  • МАГА
    12.06.2026
    Якая дынамічная палітыка. Раніцай пагадненне як бы ёсць, а ўжо вечарам як бы і няма.
  • Ну-ну
    12.06.2026
    Жвір, як няма картаў? Вы забылі пра зянонаўскую ботафэрму, якая радасна яму накруціць лайкаў на Нашай Ніве (Доні, праўда, гэтага ніколі ня ўбачыць, але людзі ж стараюцца).
  • Жвір
    12.06.2026
    Ну-ну, таксама заўважыў накруткі. Дарэмна агучылі, цікава б было паназіраць. Бо праз тыя накруткі можна было бачыць на што там робяць акцэнты, якія выкрываліся камэнтарамі (іх зьместам!) з тымі штучнымі лайкамі. Цяпер мо залягуць на дно... :)

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць