Свет99

З дронамі і нейрасеткамі. У Нідэрландах тэстуюць лагер для 2000 расійскіх ваеннапалонных на выпадак вайны

Армія Нідэрландаў упершыню за больш чым 30 гадоў адпрацоўвае стварэнне лагера для ваеннапалонных. На гэтым тыдні на палігоне Марнехёйзен у правінцыі Гронінген тэстуюць праект лагера, які ў выпадку вайны зможа прыняць да 2000 ваеннаслужачых. Вучэнні звязаныя з падрыхтоўкай да магчымага канфлікта з Расіяй, піша The Moscow Times. 

Фота: ad.nl

Сам лагер можна будзе разгарнуць за тыдзень. Да будаўніцтва такіх аб’ектаў плануецца прыцягваць не толькі вайскоўцаў, але і грамадзянскіх падрадчыкаў, якія звычайна ўзводзяць інфраструктуру для найбуйнейшых музычных фестываляў.

Ён не будзе нагадваць традыцыйныя лагеры ваеннапалонных мінулага з шматлікімі вышкамі і пражэктарамі. Бяспеку забяспечаць сучасныя сістэмы назірання. Камеры змогуць рэагаваць на рух і гук, над тэрыторыяй будуць лётаць беспілотнікі і перадаваць відэа ў рэжыме рэальнага часу.

Ваеннапалонных плануецца размяшчаць у невялікіх белых бараках з двух’яруснымі ложкамі.

Афіцэры і радавыя будуць жыць разам, не больш за 20 чалавек у адным памяшканні. Для іх прадугледжаны прагулачныя зоны, агульныя душавыя, сталовая і медпункт. Мабільныя тэлефоны і асабістыя электронныя прылады будуць канфіскоўвацца, але ім дазволяць пісаць лісты сваякам.

«Яны могуць разлічваць на ўмовы пражывання як мінімум не горшыя за тыя, у якіх знаходзяцца нашы ўласныя ваеннаслужачыя», — заявіла генерал і камандуючы Камандаваннем аператыўнай падтрымкі сухапутных войскаў Нідэрландаў Ніколь дэ Вольф.

У апошні раз падобныя вучэнні праводзіліся яшчэ ў часы халоднай вайны. Паводле слоў дэ Вольф, за апошнія дзесяцігоддзі армія практычна страціла вопыт ва ўтрыманні тысяч палонных. Падчас місій у Афганістане нідэрландскім вайскоўцам даводзілася затрымліваць толькі па два-тры чалавекі, якіх можна было ўтрымліваць на вайсковых базах.

«Калі вы раззброілі праціўніка, то хочаце як мага хутчэй прыбраць яго далей ад лініі фронту», — кажа дэ Вольф. Захопленых ваеннаслужачых будуць перавозіць на сотні кіламетраў у тыл. Там іх зарэгіструюць, дапытаюць і будуць утрымліваць да магчымага абмену на палонных нідэрландцаў.

Вайскоўцы кажуць, што гуманнае абыходжанне з палоннымі прадыктавана не толькі патрабаваннямі міжнароднага права. «Не рабі іншым таго, чаго не жадаеш сабе», — кажа дэ Вольф.

Паводле яе слоў, Нідэрланды разлічваюць, што ў выпадку трапляння іх ваеннаслужачых у палон, да іх таксама будуць ставіцца па-чалавечы.

Каментары9

  • epic fail
    15.06.2026
    Дарма нідэрландцы фота паказалі. Зараз, наглядзеўшыся, русня да іх сапраўды папрэцца вайной, яны ў сваіх зажопінсках з сарцірам на дварэ аб такіх умовах побыту могуць толькі марыць.
  • Олд фарт
    15.06.2026
    epic fail, яшчэ й карміць мабыць будуць нармальна. Помню, патрапіў я у савецкае войска, а савок якраз банкроціўся, і да нас пайшла гуманітарка - сапраўдныя натаўскія пайкі. Звычайная чалавечая ежа, але ж на фоне тагачаснай перлоўкі з камбіжырам гэта быў чысты космас.
  • Толян
    15.06.2026
    А белорусов что, в плен брать не будут или и в Европе будут селить в худших условиях, чем россиян? Мало того, что у россиян в ВС зарплата больше, так и в плену им будет лучше? А есть же совместная группировка Союзного государства.

Цяпер чытаюць

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Усе навіны →
Усе навіны

«Зебра-палоскі» як паратунак ад пахмелля. Што гэта такое і ці сапраўды дапамагае?1

Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва6

У ЗША адмаўляюць, што Армузскі праліў зноў закрыты1

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

Нідэрланды разграмілі Швецыю1

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць