Усяго патроху1616

Беларускі вядучы расказаў пра сваю б’юці-руціну ў 32 гады — гэта не толькі крэм для твару

Максім Паршута — журналіст, вядучы падкастаў «Паўгадзіны кардыё» і «Зроблена ў Польшчы». Нядаўна ён вырашыў падзяліцца ў сацсетках сваёй б’юці-руцінай.

Фота: maximlier / Instagram

Максім пачаў вучыцца догляду за скурай, яшчэ калі быў падлеткам. Першым б’юці-сродкам для яго была саліцылавая кіслата — хлопец выкарыстоўваў яе, каб змагацца з прышчамі. У студэнцкія гады Максім вырашыўся на прафесійны догляд і пайшоў да касметалагіні на чыстку, каб прыбраць з твару высыпанні: было балюча, але эфектыўна.

З цягам часу ён зразумеў, што догляд за скурай — гэта не толькі саліцылавая кіслата і вада з мылам. Цяпер у яго шматступенчатая б'юці-руціна, пра якую Максім жартуе ў сацсетках:

«У мяне запытваюць пашпарт у крамах, а маю дзяўчыну бесяць гэтыя мае правілы догляду за скурай твару».

Першая частка руціны — доглядавая касметыка. Хлопец піша, што карыстаецца ёй раніцай і перад сном, і для яго гэта абавязковая частка дня.

«Не выходжу з дома без крэму на твары і не кладуся без яго спаць. Чым я карыстаюся: абавязкова ўмывалка і ўвільгатняльны крэм, амаль абавязкова тонік. Перад выхадам з дома яшчэ наношу SPF-крэм, каб не было страшнага слова «фотасталенне». Так, у пахмурнае надвор’е таксама трэба», — расказвае Максім.

Хлопец называе ўвільгатненне скуры сваім любімым этапам у доглядзе. Для яго гэта настолькі важна, што ў рэдкіх выпадках, калі ён забывае намазацца крэмам і згадвае пра гэта пасля выхаду з дома, ён вяртаецца, каб нанесці крэм.

Такая руціна, вядома, займае час, тым больш што часам хлопец тэсціруе на сабе і антыўзроставыя сродкі. Атрымліваецца па 20‑30 хвілін на догляд ранкам і ўвечары, то-бок гадзіна на дзень і 7 гадзін на тыдзень — гэта бесіць і Максіма, і яго дзяўчыну, прызнаецца ён.

Акрамя хатняга догляду за скурай, Максім выдаткоўвае час і на прафесійны:

«Я хаджу да касметалагінь. Працаваў з рознымі, заўсёды звяртаў увагу на водгукі і падыход. Крута, калі вам не абяцаюць вырашыць усе праблемы за адзін сеанс.

Не, хадзіць да касметолагаў мужчыне не сорамна. Асабіста я лічу, што хаця б на кансультацыю варта схадзіць кожнаму. Не, зварот да касметолага нічога не кажа пра сэксуальную арыентацыю».

Максім расказвае, што за працэдуры рабіў у спецыялісткі:

«Зразумела, чыстка. Яшчэ рабіў лазерную эпіляцыю на твары, каб не раслі вусы і барада — казалі, што стану скуры гэта таксама дапамагае. Быў яшчэ карбонавы пілінг, альгінатная маска.

Напэўна, гэта нешта самае яскравае-прыкольнае. Былі яшчэ розныя карысныя прафесійныя ўвільгатненні і ўмацаванне скуры крэмамі, вітамінамі і чым там яшчэ гэта можна рабіць».

Яшчэ адно б’юці-правіла Максіма — ніколі не дакранацца рукамі да твару: ёсць меркаванне, што праз рукі мы можам перанесці на твар бруд і бактэрыі, а таксама расцягваем скуру, што спрыяе зморшчынам. Паршута кажа, што не дазваляе і іншым людзям дакранацца да яго твару. Адзінае выключэнне — яго дзяўчына.

Далей ідзе дыета. Максім не п’е малако з лактозай і імкнецца ўвогуле піць каву без малака, п’е не менш за літр вады штодзень, амаль не спажывае чыпсы, алкаголь і салодкую газіроўку. Праўда, дазваляе сабе шмат салодкага.

Усё гэта можа працаваць у 32, але ў будучым можа прыйсці час і для больш сур’ёзных метадаў. Максім іх прымае:

«Я нармальна стаўлюся да ботаксу і іншых больш інвазіўных метадаў, чым проста памазацца крэмам. Добра стаўлюся да пластычнай хірургіі, калі гэта асэнсаваны выбар, сам рабіў сабе аперацыю на вушы.

Калі гэта бяспечна, калі вы самі гэтага хочаце і гэта зробіць вас шчаслівым ці шчаслівай — варта рабіць. І з добрымі спецыялістамі ці спецыялісткамі, вядома».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • Мыльный
    21.06.2026
    Indrid Cold,
    Ты жанчына або мужчына? Цікава піпец.)
  • Войцех
    21.06.2026
    Адным словам "годны" нашчадак ваяроў Грунвальдсткай і Аршанскай бітвы
  • Мыльный
    21.06.2026
    Indrid Cold,
    Прызнавайся, а то больш не буду чытаць твае каментары.)

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам12

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі7

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі33

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

Зяленскі: Такой дэманстратыўнай непавагі Расіі да ЗША яшчэ не было8

Ціханоўская: Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай14

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне29

У папы Льва XIV дыягназавалі рак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам12

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць