Культура

Тысячы людзей сабраліся на Купаллі ў Азярцы і Суле. Такой масавасці ніхто не прыпомніць ФОТЫ

У Беларусі пачаліся купальскія гулянні. Працягнуцца яны да пачатку ліпеня, гэта значыць амаль два тыдні.

Тут і далей фота: «Анлайнер»

Чаму так доўга? Як тлумачаць фалькларысты, адвечна Купалле было прымеркавана да летняга сонцастаяння, якое выпадае на 20‑я чыслы чэрвеня. Але пасля пераходу на грыгарыянскі каляндар свята зрушылася на 6—7 ліпеня. Таму ўвесь перыяд часу паміж гэтымі датамі можна смела лічыць «купальскім часам» і адзначаць яго напоўніцу, піша «Анлайнер».

У суботу, 20 чэрвеня, надвор’е было па-сапраўднаму летнім. У музеі-скансэне ў Азярцы сабралася шмат людзей — паводле слоў арганізатараў Купалля, больш за 2000 чалавек. Але такая масавасць зусім не напружвала, а наадварот, стварала адчуванне супольнасці — сапраўдныя народныя гулянні! Месца хапала ўсім, чэргаў практычна не было.

На тэрыторыі музея размясціліся рамеснікі і невялічкі фудкорт. Так што можна было і падсілкавацца, і купіць сабе рэч ручной работы.

На ўваходзе наведвальнікаў музея адразу ж сустракалі карагодамі і танцамі. Прайсці міма было складана.

Але як адзначаць Купалле без вянка? У Музеі народнай архітэктуры і побыту і пра гэта паклапаціліся: на пляцоўцы каля царквы расклалі травы і кветкі, і ўсе ахвочыя змаглі сплесці сабе галоўны сімвал свята. Таксама праходзілі творчыя майстар-класы па стварэнні дэкору і лялечак з травы.

На сцэне выступалі фальклорныя калектывы, купальскія спевы гучалі з усіх бакоў — дзяўчаты ў народных строях спявалі іх у розных лакацыях музея.

Галоўнай часткай гулянняў стала вялікае купальскае шэсце да вогнішча непадалёк ад ракі. На пляцоўцы сабраліся ўсе госці свята, карагоды вадзілі ў тры рады, прычым часам танцы настолькі паскараліся, што людзі паспявалі запыхацца.

Не абышлося, натуральна, і без скокаў праз вогнішча. Здаўна яны лічыліся не толькі народнай забавай, але і абрадам ачышчэння. А для пар — яшчэ і праверкай саюза на трываласць. Продкі верылі, што калі закаханыя змогуць скокнуць праз агонь, не расчапіўшы рук, іх чакае шчаслівая сумесная будучыня.

Завяршылася Купалле ў Азярцы яшчэ адным неад'емным рытуалам свята — пусканнем вянкоў на ваду.

4 ліпеня ў музеі архітэктуры і побыту ў Азярцы пройдзе яшчэ адно Купалле. Арганізатары абяцаюць яшчэ больш маштабныя гулянні.

Адзначылі Купалле ў суботу і ў парку гісторыі «Сула». Таксама з усімі святочнымі традыцыямі. Ну і як без знакамітага дракара.

«Столькі прыгожых людзей было!» — пішуць беларусы ў сацсетках.

Купалле ў Суле. Фота з сацсетак
Купалле ў Суле. Фота з сацсетак
Купалле ў Суле. Фота з сацсетак
Купалле ў Суле. Фота з сацсетак
Купалле ў Суле. Фота з сацсетак

Дзе яшчэ адзначыць Купалле? Вось некалькі варыянтаў:

Дукорскі маёнтак (28 чэрвеня)

У праграме свята — традыцыйныя гульні і танцы пад жывую музыку, батлейка, лекцыі пра беларускую міфалогію і народны касцюм, майстар-класы па стварэнні купальскіх сувеніраў і ўпрыгажэнняў, пляценне вянкоў, квэсты і варажба. Кульмінацыяй вечара стануць выбар Купалінкі і Купаліша, факельнае шэсце, запальванне купальскага кола, карагоды каля вогнішча, пусканне вянкоў на ваду і скокі праз агонь.

Парк гісторыі «Сула» (21, 27, 28 чэрвеня, 4—5 ліпеня)

Госцеў «Сулы» чакаюць купальскія абрады, народныя песні і танцы, тэатралізаваныя паказы, майстар-класы, гульні і забавы для дзяцей і дарослых, пошукі «папараць-кветкі», гулянні каля вогнішча і г. д.

Бярэзінскі біясферны запаведнік (4 ліпеня)

Купалле ў Бярэзінскім запаведніку падыдзе тым, хто хоча сумясціць народнае свята з адпачынкам на прыродзе. Арганізатары абяцаюць традыцыйныя абрады, канцэрты фальклорных калектываў, майстар-класы, народныя гульні, карагоды і іншыя тэматычныя актыўнасці ў маляўнічай атмасферы аднаго з самых вядомых прыродных куткоў Беларусі.

Sviata Fest (Kupalle) (27 чэрвеня)

Фестываль пройдзе проста ў цэнтры Мінска — у культурнай прасторы «Эхо». Свята аб'яднае сучасныя фарматы адпачынку з народнымі традыцыямі. Наведвальнікаў чакаюць канцэрт, лекцыі, майстар-класы, рамесныя рады, тэматычныя фотазоны, забавы для дзяцей і дарослых, фудкорт. Арганізатары абяцаюць насычаную праграму, якая дазволіць пазнаёміцца з купальскімі традыцыямі ў гарадскім фармаце.

«Купальскія агні» ў Батанічным садзе (4—5 ліпеня)

Яшчэ адзін варыянт для тых, хто плануе адзначыць свята ў Мінску. У праграме — выступленні артыстаў, народныя абрады, майстар-класы, забавы для ўсёй сям'і і вячэрняе вогненнае шоу.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер ужо ў панядзелак можа заявіць пра сваю адстаўку4

Зборная Кюрасаа не саступіла Эквадору дзякуючы фенаменальнай гульні свайго брамніка 

«Зебра-палоскі» як паратунак ад пахмелля. Што гэта такое і ці сапраўды дапамагае?1

Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва6

У ЗША адмаўляюць, што Армузскі праліў зноў закрыты1

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць