Свет3131

Кіраўнік МЗС Украіны паабяцаў люстрана адказваць на ўсе крокі Польшчы: Наўроцкі атрымлівае апладысменты з Масквы

Андрэй Сібіга выступіў з жорсткай заявай на адрас прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага.

Андрэй Сібіга. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Міністр замежных спраў Украіны паабяцаў люстрана адказваць на ўсе несяброўскія крокі Польшчы.

«Мы будзем люстрана адказваць на ўсе крокі, асабліва калі гэтыя крокі несяброўскія і зневажальныя для нашай краіны. Час ігнаравання прайшоў.

[Прэзідэнт Польшчы Караль] Наўроцкі выступіў разбуральнікам тых пазітыўных напрацовак, якіх мы дасягнулі апошнім часам. Нездарма ён атрымлівае апладысменты з Масквы», — заявіў Сібіга.

Міністр адзначыў, што многія партнёры Украіны праявілі салідарнасць і асудзілі дзеянні прэзідэнта Польшчы.

«Мы заклікаем палякаў да ўзважанасці і дыпламатыі. Мы адкрытыя да палітычнага дыялогу. Мы штодня размаўляем з нашымі польскімі сябрамі пра тое, як захаваць дыпламатычны трэк. Мы аб'яднаныя супольнымі выклікамі, інтарэсамі і супольнай еўрапейскай будучыняй», — сказаў Сібіга.

Ён дадаў, што Украіна і Польшча мусяць пазбавіцца ад уплыву мінулага на нашы адносіны.

«Важна адкласці эмоцыі ў бок. У нас ёсць механізмы, папярэдні пазітыўны досвед, воля. Украіна гатовая да сумленнага і раўнапраўнага дыялогу. Наша суб'ектнасць расце. Камусьці гэта можа не падабацца, але гэта рэаліі». — адзначыў міністр.

Канфлікт паміж Варшавай і Кіевам узнік пасля таго, як у маі 2026 года Уладзімір Зяленскі прысвоіў аднаму з падраздзяленняў украінскіх Сіл спецыяльных аперацый ганаровае найменне «Герояў Украінскай паўстанцкай арміі». У Польшчы гэта выклікала крытыку праз сувязь УПА з падзеямі на Валыні ў 1943—1944 гадах.

Пасля рашэння Наўроцкага аб пазбаўленні Зяленскага ордэна Белага Арла, які той атрымаў ад былога прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, украінскі лідар вярнуў узнагароду ў Польшчу. Пасля гэтага аналагічнае рашэнне прынялі Кучма, Юшчанка і Парашэнка. Вярнулі таксама свае ўзнагароды міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Кірыла Буданаў, пасол Украіны ў Польшчы Васіль Боднар.

Каментары31

  • Навошта падчас вайны сварыцца з саюзнікамі?
    21.06.2026
    Украіна ўсё глыбей закопвае сябе, сварачыся з найлепшымі сваімі саюзнікамі.
    Не разумна.
  • .
    21.06.2026
    Facepalm за абодва бакі. Вельмі несвоечасова. Якраз Маскве усё, што адбываецца, вельмі карысна. І няважна, хто больш або менш мае рацыю тут, бо вынік горшы для ўсіх.
    Больш мудрасці кіраўнікам абодвух краін, менш папулізму і медыя-скандалаў. Знайсці спосаб збавіць абароты і ціха зліць гэтую дыпламатычную вайну. Жыццё людзей ад яе зараз не залежыць, у адрозненне ад рэальнай пагрозы з усходу.
  • Ёсік
    21.06.2026
    Наступны крок Польшчы які? Мо скажуць, што больш не змогуць зброю пастаўляць праз сваю лагістыку - масква ды Беларусь хочуць па ёй арэшнікам ляснуць.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць