Здарэнні22

Пад Мінскам перакулілася цыстэрна з 26 тонамі цэменту

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 22 чэрвеня каля 13:45 на 13‑м кіламетры аўтадарогі Мінск — Дзяржынск, паблізу аграгарадка Шчомысліца Мінскага раёна, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.

Кіроўца аўтамабіля Hyundai Solaris 1947 года нараджэння рухаўся з боку Мінска па сярэдняй паласе. Пры перастройванні ў крайнюю правую паласу для павароту направа ён не саступіў дарогу і сутыкнуўся з грузавіком МАЗ з паўпрычэпам, які рухаўся ў тым жа напрамку па правай паласе.

У выніку сутыкнення паўпрычэп з цыстэрнай, у якой знаходзілася 26 тон цэменту, перакуліўся на праезную частку.

З-за здарэння на гэтым участку дарогі былі перакрытыя дзве з трох палос руху.

Пасажырка легкавога аўтамабіля, жанчына 1949 года нараджэння, была дастаўленая ў бальніцу для абследавання.

Каментары2

  • Румын
    22.06.2026
    Ужас-ужас...
  • цыкада
    23.06.2026
    цэ ментавоз

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць