Кіно

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў

Ключавым актывам стала доля ў кампаніі Anthropic, распрацоўшчыку штучнага інтэлекту і стваральніку чат-бота Claude.

Эштан Кутчэр. Фота: Franco Origlia/WireImage/Getty Images

Амерыканскі актор і інвестар Эштан Кутчэр афіцыйна папоўніў клуб галівудскіх мільярдэраў. Асноўны ўклад у ягоны капітал зрабілі не толькі паспяховыя кінапраекты — сярод апошніх шматсерыйны бодзі-хорар «Прыгажосць» (2026), — але і дальнабачныя інвестыцыі ў высокія тэхналогіі. Ключавым актывам стала доля ў кампаніі Anthropic, распрацоўшчыку штучнага інтэлекту і стваральніку чат-бота Claude.

Паводле звестак часопіса Hello!, у 2023 годзе Кутчэр праз сваю венчурную кампанію Sound Ventures інвеставаў у Anthropic 425 мільёнаў даляраў, атрымаўшы 0,5% акцый. У мінулы чацвер, 19 лістапада, Anthropic правяла першаснае публічнае размяшчэнне акцый (IPO): яны пачалі таргавацца на біржы па цане 83 даляры за штуку, а агульная ацэнка кампаніі дасягнула 1,5 трыльёна даляраў.

Пасля выхаду на біржу кошт пакета Sound Ventures вырас прыкладна да 7,5 мільярда даляраў, а прыбытак ад інвестыцыі склаў каля 7 мільярдаў даляраў. Гэтыя сродкі будуць размеркаваныя паміж інвестарамі фонду.

Катчэр пачаў актыўна інвеставаць яшчэ ў 2000‑х гадах.

У 2010 годзе ён разам з мільярдэрам Ронам Бёрклам і менеджарам талентаў Гаем Озэры (былым менеджарам Мадонны і гурта Red Hot Chili Peppers) заснаваў кампанію A-Grade Investments. У 2015 годзе разам з Озэры ён стварыў Sound Ventures, аднак у ліпені 2026 года адышоў ад аператыўнага кіравання фондам праз рознагалоссі ў падыходах да працы.

Прыкметна, што раней Sound Ventures ужо інвеставала ў OpenAI — галоўнага канкурэнта Anthropic.

Катчэр атрымаў асабісты дазвол на здзелку ад генеральнага дырэктара OpenAI Сэма Альтмана. Для 48‑гадовага акцёра гэты крок стаў чарговым пацвярджэннем ягонай інвестыцыйнай інтуіцыі: раней ягоны капітал ацэньваўся ў суму да 550 мільёнаў даляраў, заробленых дзякуючы інвестыцыям у Airbnb, Uber і біткойн.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму10

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы атакавалі галоўнае ўпраўленне Расгвардыі па Краснадарскім краі

У Брэсце мужчына ў інвалідным вазку просіць міласціну. А хто не падае — таго можа і паслаць4

У Краснаярскім краі дзве дэпутаткі ад «Адзінай Расіі» аформілі фіктыўныя шлюбы з вайскоўцамі, каб атрымаць «грабавыя»6

Расіяне ўдарылі па пяціпавярховіку на Кіеўшчыне1

«Даў і бацьку майму, і яе родным слова, што я яе не пакіну». Палітвязень і ўкраінка пазнаёміліся ў анлайн-гульні — а ўз'ядналіся ў Польшчы3

У Мінску ствараюць Студэнцкі парк

У Калінінградскай вобласці ўпершыню абвяшчалі паветраную трывогу

Літоўскі гістарычны архіў выкладзе ў сеціва мільёны дакументаў па гісторыі Беларусі. Гэта зробяць за грошы мармонаў28

Трамп выставіў у сацсетцы ФОТЫ сяброў-дыктатараў і пераблытаў Ялту з Тэгеранам22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму10

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць