Свет99

Лідарка ўльтраправай «Альтэрнатывы для Германіі» паабяцала аднавіць імпарт нафты і газу з Расіі ў выпадку перамогі на выбарах

У інтэрв'ю Reuters Аліса Вайдэль заявіла, што Германія павінна адмовіцца ад эмбарга на імпарт расійскіх нафты і газу, каб падтрымаць эканоміку краіны, якая аслабла.

Аліса Вайдэль. Фота: Photo by Sean Gallup / Getty Images

Паводле яе слоў, «Альтэрнатыва для Германіі» разлічвае ў найбліжэйшыя месяцы перамагчы на выбарах у дзвюх федэральных землях. У партыі спадзяюцца, што гэта стане важным крокам на шляху да перамогі на агульнанацыянальных выбарах, якія павінны адбыцца не пазней за 2029 год. Вайдэль разлічвае заняць пасаду канцлера ФРГ «на гэтых выбарах або на наступных».

«Танная энергія з Расіі была сакрэтам поспеху брэнда «Зроблена ў Германіі». Нам трэба яе вярнуць», — заявіла Вайдэль, ігнаруючы той факт, што эканамічны поспех Германіі быў закладзены яшчэ пасля Другой сусветнай вайны, калі ніякіх паставак энергарэсурсаў з СССР не існавала. Акрамя таго, ён тлумачыцца спецыялізацыяй на вытворчасці высокатэхналагічнай прадукцыі, актыўнымі даследаваннямі і распрацоўкамі, а таксама іншымі фактарамі, якія не звязаныя непасрэдна з энергарэсурсамі, піша Moscow Times.

Эканамічная стагнацыя ў Германіі пачалася яшчэ ў 2019 годзе, хаця страта танных расійскіх энергарэсурсаў праз тры гады нанесла ёй дадатковы ўдар. Паводле Вайдэль, гэта адкінула краіну на некалькі гадоў назад.

«Былі страчаныя сотні тысяч працоўных месцаў. Гэта зрабіла нас залежнымі ад Злучаных Штатаў, якія прадаюць нам энергарэсурсы па значна вышэйшых цэнах», — заявіла яна.

Крэмль актыўна падтрымліваў «Альтэрнатыву для Германіі» яшчэ да пачатку вайны супраць Украіны і захоўвае з партыяй кантакты. На пачатку чэрвеня дэпутат Бундэстага ад «АдГ» Маркус Фронмаер наведаў Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум.

На сустрэчы са старшынёй праўлення «Газпрама» Аляксеем Мілерам ён абмеркаваў магчымасць аднаўлення працы газаправодаў «Паўночны паток».

Каментары9

  • Карысныя ідыёты Масквы
    30.06.2026
    Вось якія яны ёсьць.
  • алкаш
    30.06.2026
    Нквдешные бастарды-франкенштейны здесь не пройдут.
  • Загаловак
    30.06.2026
    Вы часам любіце падкрэсліваць нетрадыцыйную сексуальную арыентацыю розных палітыкаў у загалоўку, чаму тут не напісалі, што ЛЕСІБЯНКА? Або каб было ўаў "ультраправая лесібіянка". Да таго ж у адносінах з мігранткай.

    Калі ласка не выдаляць каментар, правы не парушаюцца.

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў28

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку10

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў28

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць