Грамадства33

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі

Нацыянальная пракуратура Польшчы і прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Яцак Дабжынскі падзяліліся падрабязнасцямі пра затрыманых Агенцтвам унутранай бяспекі беларуса і паляка, якія здымалі на відэа акцыі беларусаў у Варшаве, піша REFORM.news.

Як паведамілі ў пракуратуры, затрыманага грамадзяніна Беларусі завуць Аляксей Б., а грамадзяніна Польшчы — Рафал Г.

Беларусу 19 гадоў, у Польшчы ён знаходзіцца легальна, працаваў у Варшаве афіцыянтам.

Затрыманым высунута абвінавачанні ў дзеяннях у інтарэсах замежнай разведкі ў 2024—2025 гадах у Варшаве і іншых месцах краіны.

«Як мінімум з мінулай восені яны ездзілі тут, у Варшаве, на розныя мерапрыемствы беларускай меншасці, уключаючы пратэсты, фестывалі. Там, падкрэсліваю, па ўказанні беларускіх спецслужбаў яны фатаграфавалі ўдзельнікаў, здымалі відэа і перасылалі іх праз усходнюю мяжу, каб беларускія спецслужбы, службы Лукашэнкі, выкарыстоўвалі ў сваіх карыслівых мэтах, і, вядома ж, у прапагандысцкіх мэтах. Варта адзначыць, што ў суда не было сумневаў. Таму па рашэнні суда, 19‑гадовы беларус, які законна пражываў у краіне, працаваў тут, у Варшаве, афіцыянтам, правядзе наступныя тры месяцы пад вартай», — сказаў Яцак Дабжынскі ў эфіры TVPinfo.

Польскі грамадзянін, як паведамлялася, застаецца на волі, пад паліцэйскім наглядам, яму забаронены выезд з краіны, у яго забралі пашпарт.

Паводле інфармацыі Нацыянальнай пракуратуры Польшчы, у межах расследавання ўжо былі затрыманы пяць чалавек, у тым у ліку трое грамадзян Беларусі і двое — Украіны.

Трое падазраваных знаходзяцца пад вартай з лістапада 2025 года, адзін змешчаны ў цэнтр утрымання непаўналетніх, адзін з падазраваных памёр.

Дзейнасць падазраваных каардынавалася праз Telegram. Аплату яны атрымлівалі ў крыптавалюце.

Акрамя здымкі мерапрыемстваў беларусаў, таксама вялася здымка аб’ектаў «крытычнай інфраструктуры і іншых месцаў, якія маюць вырашальнае значэнне для бяспекі дзяржавы і яе грамадзян».

«Атрыманыя такім чынам матэрыялы пасля выкарыстоўваліся беларускім рэжымам у прапагандысцкіх мэтах», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Каментары3

  • Непрыемны
    02.07.2026
    Нет слов. Только три месяца тюрьмы, а потом гуляй, Вася. А поляка так вообще отпустили. Агентов будет всё больше, потому что Польша фактически поощряет работу на Лукашенко.
  • Потым
    02.07.2026
    Непрыемны,
    а потым дэпартацыя.
    Калі б гэта было б у якой Брытаніі, увогуле б не затрымалі. Бо здымкі людзей у грамадзкім месцы ня могуць быць кваліфікаваны як злачынства.
  • ...
    02.07.2026
    Непрыемны, ён у СІЗА на 3 месяца, а не ў турме. А колькі суд дасі і па якім артыкулу - праз гэтыя тры месяцы (ці пазней) будзе вядома.

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Узлёт Фараджа абудзіў кельцкія нацыі. Англійскі нацыяналізм пагражае разваліць Злучанае Каралеўства12

Рэдкі расійскі «лятаючы радар» сарваў атаку ўкраінскіх «Фламінга» на завод «Іскандэраў»10

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю5

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць