Вайна1010

За 4 ліпеня Расія страціла 1290 вайскоўцаў забітымі і параненымі

Ракетна-дронавыя ўдары ў глыбіню як Украіны, так і Расіі ўчора былі сярэдняй інтэнсіўнасці і значных вынікаў не далі.

Адкрыццё мемарыяла расійскім вайскоўцам, знішчаным на вайне ва Украіне, у пасёлку Фершампенуаз, Нагайбакскі раён, Чэлябінская вобласць Расіі, 6 мая 2026. Фота з сацсетак

Уначы з 4 на 5 ліпеня войска РФ атакавала Украіну адной супрацьрадыёлакацыйнай ракетай Х-31, трыма кіраванымі авіяцыйнымі ракетамі Х-59/69 і 125 ударнымі беспілотнікамі. Супрацьпаветраная абарона Украіны знішчыла 112 дронаў і тры кіраваныя авіяцыйныя ракеты, а супрацьрадыёлакацыйная ракета не дасягнула цэлі, паведамілі ў Паветраных сілах Украіны.

Учора, 4 ліпеня, Расія нанесла адзін ракетны ўдар, прымяніла дзве ракеты, здзейсніла 58 авіяцыйных удараў, скінуўшы 252 кіраваныя авіябомбы. Акрамя таго, расіяне здзейснілі 2775 абстрэлаў населеных пунктаў і пазіцый украінскіх войскаў, у тым ліку 46 — з рэактыўных сістэм залпавага агню.

Згодна са звесткамі ўкраінскай арміі, агулам за мінулыя суткі страты расіян склалі 1290 чалавек забітымі і параненымі. Як паказвае практыка, звесткі Кіева пра страты расійскага боку ў цэлым супадаюць з данымі, якія дае аналіз спраў аб уступленні ў спадчыну ў Расіі.

У сваю чаргу, Мінабароны Расіі заявіла, што за 4 ліпеня СПА знішчыла 389 украінскіх БПЛА.

«На працягу ночы, у перыяд з 20:00 мск 3 ліпеня да 07:00 мск 4 ліпеня, дзяжурнымі сродкамі СПА перахоплены і знішчаны 389 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны РФ.

БПЛА зафіксаваныя над тэрыторыямі Белгарадскай, Бранскай, Уладзімірскай, Калужскай, Курскай, Ліпецкай, Ленінградскай, Наўгародскай, Арлоўскай, Пскоўскай, Растоўскай, Разанскай, Саратаўскай, Смаленскай, Цвярской, Тульскай абласцей, Краснадарскага краю, Маскоўскага рэгіёна, сцвярджаюць у Мінабароны.

Каментары10

  • Облахастин
    05.07.2026
    Гойданулися оккупанты проклятые
  • 666
    05.07.2026
    Шкада што не 12900 рашыстау́ адправілі на канцерт да кабздона
  • русское "развитие" и русская модель "развития"
    05.07.2026
    Глядя на фамилии на щитах, понимаешь, что Путин утилизирует, в первую очередь, - малые народы России, затем уголовников, потом население депрессивных регионов независимо от национальности и только потом, относящих себя к русским, к арийцам России, в других регионах России.
    Гитлер позавидовал бы путинскому, русскому нацизму, его рассчётливости и многонациональному составу России, позволяющему гнать на убой [Рэд. Выдалена], и это ещё очень ласково, вместо русских.
    Коренные арийцы России используют к малым Народам России ещё более унизительные выражения и названия.
    Таков русский мир и нацизм русского мира России, обильно сдобрены путинским фашизмом.
    Русские, захватывая чужие территории малых Народов, сознательно превращают их в нужники и депрессивные регионы, выкачивая оттуда живую силу, рабов, пушечное мясо и полезные ископаемые всех видов. Таково "развитие" России, - грабёж захваченных территории и нещадная эксплуатация всех ресурсов на захваченных территориях.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні17

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

ДТЗ у Буда-Кашалеўскім раёне: адзін чалавек загінуў, сем пацярпелі

На месцы гібелі Ірыны Фарыён у Львове паставілі дзіўны помнік5

«Прачытаў 1596 кніг». Максім Знак пра турму, свабоду і ворагаў3

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак32

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай11

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй беларускіх «Кіберпартызан»1

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні17

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць