Грамадства2121

Канапацкая і сілавікі раяць студэнтам і выпускнікам ЕГУ, а таксама іх бацькам на ўсялякі выпадак напісаць у «камісію па вяртанні»

«Каб пазбегнуць нявызначаных і адвольных прававых наступстваў на месцах».

Ганна Трухановіч, раней вядомая як Ганна Канапацкая. Фота: яе фэйсбук

Двухразовая спарынг-партнёрка Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах Ганна Канапацкая (цяпер па пашпарце Трухановіч), якая ўваходзіць у склад «камісіі па вяртанні» (афіцыйна — Камісія па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў), дала параду асобам, «датычным да дзейнасці ЕГУ», у тым ліку бацькам выпускнікоў і студэнтаў.

Ганна Трухановіч напісала, што на чарговым пасяджэнні камісіі ўзняла пытанне пра ЕГУ — бо, на яе думку, склалася нявызначаная прававая сітуацыя для супрацоўнікаў, студэнтаў, выпускнікоў і нават бацькоў, якія плацілі за навучанне дзяцей. 

Трухановіч папярэдзіла прысутных, што без адзінага вертыкальна-ведамаснага падыходу мясцовыя праваахоўныя органы могуць трактаваць сітуацыю адвольна, што прывядзе да больш сур'ёзных наступстваў, чым меркавалася першапачаткова.

Сілавікі і прапагандысты, якія з’яўляюцца большасцю ў складзе камісіі, прыйшлі да рашэння — хай усе, датычныя да ЕГУ, напішуць у камісію самі і спытаюць, ці парушалі яны закон.

«Лічу неабходным максімальна распаўсюдзіць гэту інфармацыю сярод зацікаўленых асобаў», — падсумоўвае Ганна Трухановіч.

Каментары21

  • Жлобінскі бабёр
    04.07.2026
    А мы раім Канапацкай на ўсялякі выпадак знайсці сабе дом пад Растовам. За шматгадовую абслугу злачыннага рэжыму ёй ужо набег тэрмін.
  • политзек
    04.07.2026
    гэбэшная [Рэд. Выдалена] на задании.

    [Зрэдагавана]
  • Шнара
    04.07.2026
    Ганна, скоро ты и твои дружбаны из комиссии по возвращению будете бежать из Беларуси з чумаданами, что аж пятки будут сверкать. Хорошо, если повезет вам, успеете это сделать и мы вас не поймает и не призовем к ответу.
    Кстати, а что там с твоим домом в пригороде Вены, ещё попал под санкции, как у Соловьева? Надо эту недоработку кабинету устранить ☝️

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць