Пад Крупкамі рызыкоўны манеўр кіроўцы легкавіка справакаваў трайное ДТЗ. Каля 16:30 на 83‑м кіламетры аўтамабільнай дарогі Р-62 «Чашнікі — Бобр — Бабруйск» адбылося сутыкненне трох машын.

56‑гадовы жыхар Маладзечна на аўтамабілі BMW пайшоў на абгон у забароненым месцы.
BMW урэзаўся ў сустрэчны аўтамабіль Kia Rio, за рулём якога знаходзіўся 21‑гадовы мінчанін. Ад удару Kia Rio адкінула на фуру з паўпрычэпам пад кіраваннем 57‑гадовага кіроўцы.
У выніку трайной аварыі малады кіроўца Kia Rio атрымаў траўмы, аднак, на шчасце, шпіталізацыя яму не спатрэбілася.
Цяпер чытаюць
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю
Каментары