Эканоміка4949

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

За перыяд з 1 па 25 чэрвеня гэтага года імпарт беларускага бензіну ў Расію дасягнуў 141 тыс. тон, што ў 2,4 разу перавышае аб'ём паставак за ўвесь май, піша расійскае выданне «Ведомости».

У выніку ўдараў Украіны па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах у Расіі ўзнік востры дэфіцыт паліва. На АЗС «Татнефть» у Маскве 29 чэрвеня быў толькі нізкаякасны бензін. Фота AP Photo/Pavel Bednyakov

У чэрвені мінулага, 2025 года аб'ём імпарту бензіну з Беларусі быў мізэрным — ён складаў усяго 1000 тон.

Адначасова з ростам экспарту ў Расію Беларусь знізіла пастаўкі бензіну ў іншыя краіны. Беларусь перанакіравала ў Расію аб'ёмы паліва, якія раней прызначаліся для краін Сярэдняй Азіі.

За апошнія два гады Украіна неаднаразова наносіла ўдары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тлумачачы гэта тым, што яны з'яўляюцца часткай ваеннай лагістыкі і забяспечваюць палівам расійскую армію. У выніку ў чэрвені 2026 года ў Расіі распачаўся востры паліўны крызіс. У многіх рэгіёнах продаж паліва нарміравалі, на запраўках стаяць даўжэзныя чэргі.

На гэтым фоне апошнім часам узнікае тэма пра беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы — Мазырскі НПЗ і «Нафтан». Цесны вайсковы саюз паміж Мінскам і Масквой і апошнія заявы Кіева пра выкарыстанне беларускай тэрыторыі для падтрымкі расійскіх атак выклікаюць пытанне, ці могуць гэтыя прадпрыемствы разглядацца Кіевам як ваенныя цэлі.

Эксперт кіеўскага Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі Дзмітрый Грамакоў у размове з «Нашай Нівай» сцвярджае: з пункту гледжання Украіны такая магчымасць існуе ўжо цяпер. Але, паводле яго, ёсць адна прынцыповая ўмова.

Чытайце больш: У якім выпадку Кіеў будзе лічыць, што мае права нанесці ўдар па беларускіх НПЗ? Украінскі эксперт назваў галоўную ўмову

Каментары49

  • FF
    05.07.2026
    Казахстан вось плануе паставіць рускім 50 тысяч тон 92-га. І што, цяпер таксама іх у суагрэсары запісаць? Па НПЗ іхных біць?
  • Ю
    05.07.2026
    Ну ну , под ударом )) . Свои НПЗ [Рэд. Выдалена], Мозырьский для них стратегический на будущее . С Европы грузовиками не натягаешься . Когда лука говорил ударьте по Мозырю - ну такая корявая шутка

    [Зрэдагавана]
  • и все знают этого фраера
    05.07.2026
    Жадность фраера погубит.....

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ5

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»77

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

Для Пуціна ў Сочы пабудавалі новую рэзідэнцыю3

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ5

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць