У Гродне ў мікрараёне Зарыца падчас земляных работ загінуў мужчына, паведаміў Следчы камітэт.

Скрыншот з відэа
Паводле папярэдніх звестак, днём работнікі адной з прыватных будаўнічых арганізацый пракладалі каналізацыйныя сеткі. Падчас работ адбыўся абвал грунту.
У траншэі знаходзіўся 41‑гадовы дырэктар фірмы, якога засыпала зямлёй. Атрыманыя траўмы аказаліся смяротнымі.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчыя разам са спецыялістамі правялі агляд, зафіксавалі абставіны здарэння, апыталі відавочцаў і канфіскавалі дакументы, якія датычацца аховы працы і тэхнікі бяспекі.
Каментары
Что ж тогда делают работяги в этой фирме?