Грамадства

Выйшаў на волю палітвязень Аляксей Санчук, які граў на барабанах на пратэстах. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Аляксей Санчук трапіў за краты ў лістападзе 2020 года.

Аляксей Санчук. Фота: «Вясна»

Аляксею Санчуку цяпер 35 гадоў. Ён скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы каледж і да затрымання займаўся зборкай мэблі. У яго ёсць жонка і дачка.

Падчас пратэстаў ён спачатку ўдзельнічаў у велапрабегах салідарнасці, а пасля быў адным з удзельнікаў праекта «Патрабуем разысціся». Разам з іншымі ён сабраў барабанную ўстаноўку, якая задавала рытм на маршах і дваравых акцыях.

Санчука затрымалі 4 лістапада 2020 на рэпетыцыйнай кропцы. Пасля завялі крымінальную справу. У маі 2021 года яго асудзілі за «падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках» (арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК), «навучанне ўдзелу ў масавых беспарадкаў» (ч. 3 арт. 293 КК) і «арганізацыя і ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 і 2 арт. 342 КК).

Хлопцу прысудзілі шэсць гадоў калоніі. Пакаранне ён адбываў у Шклове. Па звестках «Вясны», Санчук выйшаў на свабоду ў пачатку ліпеня 2026 года.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала9

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай7

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска2

Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі23

Іранскія дзяржаўныя СМІ ўпершыню паказалі разбураную рэзідэнцыю Хаменеі пасля ўдару ЗША і Ізраіля ВІДЭА

«Дабраліся і да сабак». Мікола Статкевіч расказаў пра спецаперацыю супраць ягоных гадаванцаў5

Колькі каштуе зрабіць ДНК-тэст на бацькоўства?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала9

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць