У суботу ў анексаваным Крыме свабодны продаж паліва ажыццяўляецца на 99 аўтазаправачных станцыях, паведаміла «міністэрства паліва і энергетыкі» рэспублікі, піша Moscow Times.
На гэтых АЗС у свабодным доступе прадаюцца бензін АІ-95 і АІ-95+, а таксама дызельнае паліва.
У Севастопалі паліва свабодна прадаюць на дзевяці аўтазаправачных станцыях. Пры гэтым працягваецца продаж паліва па QR-кодах, паведаміў «губернатар» горада Міхаіл Разважаеў.
У горадзе дзейнічае абмежаванне — не больш за 20 літраў на адзін аўтамабіль, продаж паліва ў каністры забаронены. Атрымаць QR-код можна не часцей як адзін раз на тыдзень.
Каментары