У Батсване заявілі пра масавую вярбоўку сваіх грамадзян на вайну з Украінай
Улады паўднёваафрыканскай дзяржавы Батсвана паведамілі пра рэзкае павелічэнне выпадкаў падманнай вярбоўкі грамадзян краіны для ўдзелу ў вайне Расіі супраць Украіны. Пра гэта заявіла Міністэрства міжнародных адносін рэспублікі, піша Bloomberg.

Паводле інфармацыі ведамства, людзей завабліваюць прапановамі працаўладкавання за мяжой, пасля чаго яны аказваюцца ўцягнутымі ў ваенныя дзеянні. У міністэрстве адзначылі, што колькасць пацярпелых павялічваецца, а ад грамадзян, якія ўжо знаходзяцца ў зоне баявых дзеянняў, паступаюць паведамленні пра цяжкія і небяспечныя ўмовы.
У сувязі з гэтым улады заклікалі жыхароў Батсваны ўважліва правяраць прапановы аб працы за мяжой і не давяраць сумнеўным пасярэднікам.
Батсвана стала не першай афрыканскай краінай, якая паведаміла пра падобныя схемы вярбоўкі. Раней з аналагічнымі заявамі выступалі ўлады Кеніі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
Паводле інфармацыі кенійскіх спецслужбаў, Расія магла завербаваць больш за тысячу грамадзян Кеніі. Паведамлялася, што многім з іх абяцалі працу кіроўцаў або ахоўнікаў, а ў Расію яны прыязджалі па турыстычных візах праз трэція краіны.
У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы праваахоўныя органы паведамлялі пра затрыманне падазраваных у арганізацыі вярбоўкі грамадзян для службы ў расійскіх узброеных сілах.
Расійскае заканадаўства дазваляе замежным грамадзянам заключаць кантракты з Міністэрствам абароны з лістапада 2022 года, а асобам без грамадзянства — з ліпеня 2024 года.
Паводле інфармацыі The Telegraph, усяго да канца 2025 года Расія завабіла на вайну каля 18 тысяч грамадзян з 128 краін Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі, не менш за 3,3 тысячы з іх былі забітыя ў баях. Выданне адзначала, што многія такія навабранцы гінуць у першыя 72 гадзіны пасля адпраўкі на фронт праз адсутнасць належнай падрыхтоўкі і разумення таго, куды яны трапілі. Шэраг дзяржаў, уключаючы Непал, Індыю, Шры-Ланку, Іарданію і Кенію, патрабавалі ад Масквы спыніць рэкрутынг і вярнуць іх грамадзян на радзіму.
Расія сутыкнулася з вострым дэфіцытам працоўнай сілы і салдат — CNN
Расія склала спіс краін, з якіх нельга браць наймітаў на вайну з Украінай. Беларусь у яго не ўвайшла
«Мы проста хочам дадому». Паўднёваафрыканец расказаў, як дачка экс-прэзідэнта Зумы падманам завербавала яго ваяваць ва Украіне на баку Расіі
За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?
Цяпер чытаюць
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары