Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент
Аварыя здарылася на аўтадарозе Р-44 Гродна — Ваўкавыск — Івацэвічы паблізу вёскі Ізабелін. Паводле папярэдняй інфармацыі, 32‑гадовы кіроўца на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся.

У выніку аварыі траўмы атрымалі тры фельчары ва ўзросце 32, 36 і 48 гадоў, а таксама 60‑гадовы пацыент, які знаходзіўся ў салоне. Усіх пацярпелых даставілі ў Ваўкавыскую цэнтральную раённую бальніцу.

Прычыны і абставіны дарожна-транспартнага здарэння высвятляюцца.

Каментары