Грамадства22

Максім Знак зняў свой партрэт з «Варты Святла» ў Вільні

20 ліпеня ў Вільні прайшла акцыя з удзелам былога палітвязня Максіма Знака. Каля 14‑й гадзіны ён наведаў «Варту Святла» насупраць беларускага пасольства, каб зняць плакат са сваім партрэтам, піша «Вясна».

Гэты плакат на працягу некалькіх гадоў знаходзіўся на сцяне як сімвал салідарнасці і заклік да вызвалення юрыста. На мерапрыемстве прысутнічалі сябры Максіма з Літоўскай калегіі адвакатаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і актывісты, якія падтрымлівалі беларускіх палітвязняў. Падчас акцыі Максім Знак падкрэсліў неабходнасць працягу барацьбы за свабоду іншых зняволеных. 

Сёння ўвечары, а 18.30, запланаваны працяг сустрэчы. У Доме нацыянальных супольнасцяў у Вільні (Raugyklos g. 25) адбудзецца нефармальны канцэрт, дзе Максім Знак падзеліцца сваімі гісторыямі, выканае песні і адкажа на пытанні прысутных.

Адвакат Максім Знак, адзін з паплечнікаў Віктара Бабарыкі падчас перадвыбарчай кампаніі 2020 года і сябра прэзідыума першага складу Каардынацыйнай рады, быў затрыманы 9 верасня 2020 года. У верасні 2021 года яго асудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі. У ліпені 2026 года Максім Знак выйшаў на волю. 

Каментары2

  • Нейкае непаразуменне
    20.07.2026
    Гэта ж які сорам: піярыліся на Максіме ўсе каму ні попадзя, мылі гранты, а каб зняць партрэт - павінен уласнаруч прыехаць сам герой-палітвязень і адкручваць гэтыя балты! Хай бы кожны з тых, хто атрымоўваў гранты на ягоным імя, адслінявіў яму адсоткаў трыццаць хоць, каб чалавек прыйшоў у сябе!
  • 111
    21.07.2026
    Ён не выйшаў на волю, ён быў прымусова выдвараны з краіны з паразай у грамадзянскіх правах, як і іншыя.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць