Вайна

Пуціну далажылі пра аднаўленне кантролю над «сухапутным калідорам» у Крым

Кіраўнік прызначанай Расіяй акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці Яўген Баліцкі падчас сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным заявіў, што расійскія войскі нібыта цалкам кантралююць так званы «сухапутны калідор» у Крым — трасу, якая злучае Растоў-на-Доне з анексаваным паўвостравам праз акупаваныя тэрыторыі Украіны, піша The Moscow Times.

Па словах Яўгена Баліцкага, эфектыўнасць украінскіх удараў беспілотнікамі па гэтым маршруце «істотна знізілася» дзякуючы ўзмацненню супрацьпаветранай абароны і прымяненню новых сродкаў абароны. Ён таксама адзначыў, што траса была ўзятая пад асаблівы кантроль па даручэнні Пуціна.

Гэтыя заявы выклікалі сумневы нават сярод некаторых расійскіх ваенных блогераў. У Z-канале «Два майора», напрыклад, іранічна прапанавалі Баліцкаму асабіста праехаць па ўсім маршруце на чале калоны бензавозаў, каб пацвердзіць бяспеку дарогі.

Украінскі бок раней паведамляў, што ў канцы мая — пачатку чэрвеня ўзяў гэты лагістычны маршрут пад агнявы кантроль з дапамогай ударных беспілотнікаў сярэдняй далёкасці. Паводле ўкраінскіх паведамленняў, удары наносіліся па грузавіках, складах, палівазапраўшчыках і іншых аб'ектах забеспячэння ўздоўж трасы.

У пачатку ліпеня сцвярджалася, што за першы тыдзень месяца былі атакаваныя каля 240 расійскіх грузавікоў, якія рухаліся па гэтым маршруце, у тым ліку палівазапраўшчыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць