Грамадства55

Арабскага рускамоўнага блогера нібыта хацелі забіць у Беларусі два браты-шыіты

У Беларусі сёння ўначы нібыта была зроблена спроба нападу на арабскага рускамоўнага блогера Ібрагіма Мусу, калі ён знаходзіўся ў гасцях на дні нараджэння свайго палесцінскага сябра. У тэлеграм-канале «Голос арабов», які вядзе гэты блогер, сцвярджаецца, што трагедыі ўдалося пазбегнуць дзякуючы ўважлівасці самога Ібрагіма, камеры назірання ў доме і дзеянням сястры імянінніка.

Ібрагім Муса. Фота: t.me/ibragim_mussa 

Як паведамляецца ў тэксце, у якім Ібрагім Муса згадваецца ў трэцяй асобе, двое мужчын ліванскага паходжання нібыта спрабавалі атруціць кальян, які прызначаўся для Ібрагіма. Паводле гэтай версіі, ён зрабіў толькі невялікую зацяжку, але заўважыў нешта падазронае і адмовіўся працягваць. Сястра гаспадара дома, заўважыўшы, што з кальяна нешта выцякае, забрала яго.

Далей аўтар паста сцвярджае, што адзін з нападнікаў нібыта спрабаваў стрэліць у Ібрагіма з блізкай адлегласці, але прамахнуўся. Пасля гэтага аўтар тэксту пераследаваў яго і затрымаў да прыезду іншых людзей і міліцыі. Другога падазраванага, паводле апісання, удалося выявіць па запісах камер назірання, пасля чаго абодвух затрымалі.

У паведамленні гаворыцца, што супраць мужчын можа быць распачатая крымінальная справа за спробу забойства. 

Паводле версіі аўтара, прычынай нападу сталі палітычныя погляды Ібрагіма Мусы і яго крытычныя выказванні на адрас Ірана і былога кіраўніцтва краіны. Сцвярджаецца, што падазраваныя некалькі гадоў сачылі за яго дзейнасцю і негатыўна ставіліся да яго публічных поглядаў. Таксама аўтар сцвярджае, што ў іх нібыта быў закрыты радыкальны шыіцкі чат, дзе ўдзельнічала каля дзесяці чалавек.

У тэксце падрабязна апісваецца паходжанне затрыманых. Паводле гэтых звестак, гэта два браты-шыіты ліванскага паходжання, якія нарадзіліся і ўсё жыццё жылі ў Беларусі. Іх маці нібыта беларуска, а з Ліванам яны мелі мала сувязяў. Паводле аўтара, яны амаль не ведалі арабскай мовы, вялі закрыты лад жыцця і атрымлівалі палітычную інфармацыю пераважна з рускамоўных тэлеграм-каналаў.

Аўтар робіць выснову, што гэты выпадак не варта разглядаць як характарыстыку ўсёй шыіцкай супольнасці Лівана. Паводле яго меркавання, гаворка ідзе пра асобных людзей, якія маглі трапіць пад уплыў радыкальных ідэяў праз інтэрнэт-супольнасці.

Ібрагім Муса нарадзіўся ў 2002 годзе ў Кіркуку на поўначы Ірака. Ягоны бацька быў дыпламатам і ў 2002—2003 гадах, у апошні перыяд кіравання Садама Хусэйна, працаваў у пасольстве Ірака ў Расіі. Вышэйшую адукацыю ён атрымаў у Маскве па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».

Муса стварыў рускамоўны тэлеграм-канал «Голос арабов». Паводле яго слоў, пазней гэты канал быў скрадзены махлярамі. У новым сваім канале ён публікуе матэрыялы пра арабскі свет з пазіцый арабскага нацыяналізму і панарабізму. Таксама ён крытычна выказваецца пра палітыку іранскага рэжыму.

МУС і Следчы камітэт пакуль што афіцыйна пра выпадкі стральбы ў Мінску ў апошнія дні не паведамлялі.

Каментары5

  • мямцовы2
    27.07.2026
    Бачыў яго выступы на стрымах і запісах іншых блогераў, і я здзіўляюся, што ён увогуле на гэтую тэрыторыю прыехаў, бо відавочна, што я тут яму небяспечна.
  • бабруйчанін
    27.07.2026
    )))) Гэтага Мусу некалькі раз бачыл як " эКсперта па Ірану хусітам" на рускавяшчаюшчым канале з Тэль Авіва )))
    На рускай дрэннай ..нес нейкую хуууурму ..))))
  • Кнур
    28.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскай вобласці прайшоў тарнада ФОТЫ2

Дызайнеры прапануюць адзенне, якое можа абараніць ад распазнавання твару9

У Самарскай вобласці перастаў існаваць лагістычны комплекс Wildberries6

У Саратаве гарыць НПЗ2

Адной ін'екцыі хапіла на 70 дзён. У ЗША выпрабавалі новы падыход да лекаў ад атлусцення3

Камандуючы Паветранымі сіламі Расіі Чайко жывы. З трох загінулых пры выбуху ў элітным рэстаране ў Маскве толькі адзін — наведвальнік7

У Сіднэі ўзвялі самы высокі ў свеце драўляны хмарачос5

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Інстаграмнае возера на мяжы Швейцарыі і Францыі праз працяглую спёку амаль высахла ФОТА15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць