Грамадства22

У Мінкульце расказалі, якія палацы і сядзібы будуць аднаўляць найбліжэйшым часам

У Беларусі працягваецца маштабная праца па захаванні і аднаўленні гісторыка-культурнай спадчыны, сцвярджае намесніца начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Ірына Варановіч. Яна расказала на прэс-канферэнцыі, на што дзяржава будзе скіроўваць свае намаганні і рэсурсы ў найбольш агляднай перспектыве.

Наваградскі замак. Фота: «Наша Ніва»

Сёння ў дзяржаўным спісе налічваецца 5696 гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Гэта помнікі архітэктуры, горадабудаўніцтва, гісторыі, археалогіі, мастацтва, а таксама запаведныя мясціны.

Паводле слоў чыноўніцы, усё больш турыстаў адкрываюць для сябе так званую «замкавую Беларусь». Калісьці на тэрыторыі краіны існавала больш за 150 замкаў і сядзіб, аднак да нашых дзён захавалася толькі частка з іх. 

Цяпер вядзецца падрыхтоўка дакументацыі для трэцяй чаргі аднаўлення галерэі Крэўскага замка, а таксама другой чаргі рэканструкцыі Старога замка ў Гродне. Праектныя работы працягваюцца і ў былым палацавым комплексе ў гарадскім пасёлку Жалудок Шчучынскага раёна. Карэктуюцца праекты рэстаўрацыі трох пускавых комплексаў Наваградскага замка.

Блізкая да завяршэння рэканструкцыя сядзібнага дома графа Патоцкага ў Беразіне. Таксама аднаўляецца скарбніца ў складзе сядзібна-паркавага ансамбля ў Станькаве Дзяржынскага раёна.

У аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна, які становіцца ўсё больш папулярным турыстычным цэнтрам, плануецца будаўніцтва гатэля. Паводле папярэдніх планаў, ён павінен адкрыцца ў 2027 годзе.

У Гальшанскім замку ўжо здадзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс паўночна-ўсходняга корпуса. У Жыровічах завершаная рэканструкцыя Георгіеўскай царквы Свята-Успенскага манастыра. Гэты аб'ект мае вялікае значэнне для развіцця паломніцкага турызму.

Працягваюцца таксама работы ў Брэсцкай крэпасці ў межах сумеснага праекта «Саюзнай дзяржавы». Тут праведзеныя капітальны рамонт, рэстаўрацыя і музеефікацыя паўночна-заходняй часткі цытадэлі, створаная мемарыяльная зона «Смутак», прысвечаная жанчынам, якія страцілі сваіх родных падчас вайны і ў лагерах. Для наведвальнікаў распрацаваны новы экскурсійны маршрут.

Абноўлены і адзін з галоўных сімвалаў Гомельскай вобласці — палац Румянцавых і Паскевічаў. Паралельна праведзена аднаўленне ўнікальнай капліцы-пахавальні Паскевічаў, якая выканана ў рэдкім для Беларусі рускім архітэктурным стылі.

Нягледзячы на рамонтныя работы, гістарычныя комплексы працягваюць прымаць наведвальнікаў. На іх тэрыторыі рэгулярна праходзяць культурныя і гістарычныя мерапрыемствы. У Крэве арганізуюць фестывалі «Кераміка Крэва» і «Крэва на скрыжалях часу», у Гальшанах — тэатральную праграму «Вечары ў Сафіі Гальшанскай», у Старым замку Гродна ладзяць гістарычную рэканструкцыю «Адзін дзень з жыцця горада XVI стагоддзя», а ў Навагрудку пастаянна праходзяць фестывалі сярэднявечнай культуры.

Каментары2

  • зачем ?
    29.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Няма таго што раньш было
    30.07.2026
    Былі палацы панскія, сталі руіны хамскія...

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Шчучынам падлетак скочыў з пірса ў ваду і цяпер у рэанімацыі

У Гродне адкрыўся новы сартавальны цэнтр Ozon1

Арына Сабаленка падтрымала ўвядзенне гендарнага тэставання тэнісістак10

У Польшчы беларус кіраваў грузавіком з больш як чатырма праміле алкаголю11

Падаляк: Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным5

Памёр былы міністр эканомікі Уладзімір Шымаў10

Домрачава расказала, чаму не плануе працаваць трэнерам у Беларусі2

Памерла Мая Кляшторная4

Беларусы пасля паездкі ў Партугалію атрымалі рахунак на 100 тысяч еўра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць