Культура22

Рэстаўратары аднаўляюць знакаміты жыровіцкі іканастас. Але ў гістарычным колеры ў манастыры яго наўрад ці пабачаць

На скрупулёзнае аднаўленне архітэктурных канструкцый, размаляваных пад эбенавае дрэва, і пазалочанай разьбы XVII стагоддзя выдаткавалі мільёны. Аднак у самім Жыровіцкім манастары свайго шэдэўра барока не чакаюць — яго ўжо замянілі пазалочаным псеўдарускім наваробам.

Эскізная схема жыровіцкага іканастаса, якая паказвае, якім ён будзе пасля рэстаўрацыі. Скрыншот відэа «Беларусь 1»

Як паведамляецца ў рэпартажы тэлеканала «Беларусь 1», працэс аднаўлення аднаго з найстарэйшых у краіне іканастасаў ідзе ў мінскіх майстэрнях «Белрэстаўрацыі». На гэтыя мэты з фонду прэзідэнта выдзелена каля 3,4 мільёна рублёў.

Маштабныя працы выкананыя ўжо больш чым на 30%. Канструкцыя мае вышыню каля 13 метраў разам з крыжам і шырыню амаль дзевяць метраў. Спецыялісты цалкам аднавілі верхнюю секцыю 1670‑х гадоў і цяпер заканчваюць расчышчаць аснову. Усе працы вядуцца ўручную.

Арыгінальны чорны колер іканастасу ў XVII стагоддзі мусіў імітаваць каштоўнае эбенавае дрэва. Саму ж драўніну іканастасу моцна паеў шашаль. Скрыншот відэа «Беларусь 1»
Рэстаўрацыя накладнога разнога дэкору іканастаса. Скрыншот відэа «Беларусь 1»

За стагоддзі існавання дрэва неаднаразова перафарбоўвалі, таму рэстаўратарам даводзіцца паступова здымаць ад 5 да 11 слаёў позніх пакрыццяў. Падчас расчысткі высветлілася, што першапачаткова барочны іканастас быў размаляваны пад чорнае эбенавае дрэва, што стварала кантраст з пазалочанай разьбой.

Мастак-рэстаўратар Аляксандр Тарасік адзначае, што задача спецыялістаў — зняць усе пазнейшыя наслаенні, каб дайсці да першапачатковай задумы аўтара.

«Наша задача — захаваць максімальна аўтара, закансерваваць яго», — канстатуе рэстаўратар.

Абразы з іканастаса Успенскага сабора Жыровіцкага манастыра на выстаўцы «Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе». Невядомы віленскі (?) мастак. Пасля 1676 г. Фота: Нацыянальны мастацкі музей

Як мы пісалі раней, яшчэ ў 2009 годзе сем старадаўніх барочных абразоў былі вынятыя з цэнтральнага іканастаса і перададзеныя ў Нацыянальны мастацкі музей. Замест гістарычных твораў у храм змясцілі сучасныя працы інакіні Анфісы, выкананыя ў «старажытнарускім стылі». Гэтыя псеўдарускія новаробы візуальна разбураюць стылістыку барочнага інтэр'ера сабора.

Завяршыць рэстаўрацыю цэнтральнага іканастаса плануюць да канца гэтага года. Краязнаўцы не выключаюць, што пасля аднаўлення помнік не вернецца ў Жыровіцы, а застанецца ў экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея побач са сваімі абразамі.

Псеўдарускія іканастасы, пастаўленыя на месцы гістарычных ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра. Фота: 1prof.by

У мінулым годзе ў Жыровічах дэмантавалі не толькі галоўны барочны іканастас, але і іканастасы Іаанаўскага і Свята-Пакроўскага прыдзелаў, створаныя ў стылі класіцызму ў 1860‑я гады. Як стала вядома сёлета, на іх месца ўсталявалі масіўныя пазалочаныя канструкцыі ў стылі рускага ўзорачча — кірунку Маскоўскага царства XVII стагоддзя, які не ўласцівы архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Цівун
    04.07.2026
    Расея нам навязвае свой сельскі дызайн, а сама пасля разделаў РП вывезла беларускіх майстроў каб яны у Маскве стваралі барочныя сталічныя інтэрьеры. Параўнайце дызайн беларускіх цэркваў 17ст з драўляным дойлідствам якое робіць РПЦ у мінскіх мікрараенах. Дэградацыя відавочная
  • Кажым Ратуевіч
    05.07.2026
    Вядома ж, вялікаросы перароблююць цэрквы на свой капыл, бо беларусіны адцураліся «цемрашальства», яны зацята моляцца на айцішачку.
    Але ж Бог не цяля, запакаваных тэхналёджыяй, скіламі ды заробленымі грашыма прасунутых неверагодных, нібы шчанюкоў, за каршэнь вытурылі з Блакітнавокай.
    Так у чым моц, браце?

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць