Свет1313

На Любліншчыне ў Польшчы ўпаў невядомы аб'ект: на полі ўтварыўся 10‑метровы кратар

Ноччу ў Люблінскім ваяводстве ў полі быў знойдзены кратар дыяметрам 10 метраў, мясцовыя жыхары ўначы чулі магутны выбух, улады ўключалі сірэны. На месца здарэння былі накіраваны пажарныя, паліцыя і вайскоўцы. Пакуль улады не даюць ніякіх падрабязнасцей.

Кратар каля вёскі Тарнава-Калонія пасля падзення аб'екта. Скрыншот з відэа

У ноч на 30 ліпеня на полі каля вёскі Тарнава-Калонія ў Люблінскім ваяводстве Польшчы, прыблізна за 50 км ад Любліна, упаў невядомы лятальны аб'ект. На месцы падзення выяўлены кратар дыяметрам каля 10 метраў і абломкі.

Як пішуць польскія медыя, каля 3:40 польскія вайскоўцы зафіксавалі неапазнаную цэль у паветранай прасторы. На перахоп накіравалі знішчальнік F-16, але праз 6 хвілін аб'ект знік з радараў. Месца падзення дапамог вызначыць верталёт.

Жыхары навакольных населеных пунктаў паведамляюць пра магутны выбух, ад якога дрыжэлі шыбы ў дамах. У Любліне і Краснаставе перад 4‑й гадзінай раніцы ўключалі сірэны паветранай трывогі.

Месца здарэння знаходзіцца прыблізна за 1,5—2 км ад бліжэйшых жылых будынкаў. Паводле папярэдніх даных паліцыі, пацярпелых і пагрозы для жыцця мясцовых жыхароў няма.

Месца здарэння ачапілі. Там працуюць паліцыя, контртэрарыстычныя службы, вайскоўцы, пажарныя, а таксама прадстаўнікі спецслужбаў і пракуратура.

Заявы пра характар аб'екта пакуль адсутнічаюць, спецслужбы высвятляюць абставіны здарэння.

Усю ноч польская авіяцыя знаходзілася ў стане падвышанай гатоўнасці праз масіраваную расійскую атаку на тэрыторыю Украіны.

Украінскія маніторынгавыя каналы інфармавалі пра магчымы залёт расійскіх ракет у паветраную прастору Польшчы, аднак польскі бок гэта не пацвярджаў. 

Каментары13

  • Кнур
    30.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ракетка
    30.07.2026
    Скорее всего что-то украинское залетело
  • Юзік
    30.07.2026
    ПіС і яшчэ правейшыя такія: гэта ўсё Украіна (і крыжакі) намагаецца ўцягнуць у вайну неньку-Польшчу 145%

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць