У Чорным моры пасля атакі беспілотнікаў затануў расійскі кантэйнеравоз «Яніна»
«Гэта быў самы звычайны мірны кантэйнеравоз», — заявілі ў «Расатаме».

У Чорным моры пасля атакі беспілотнікаў затануў кантэйнеравоз «Яніна» — «Расатам». Пра гэта заявіў «Коммерсанту» кіраўнік дзяржаўнай карпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў.
«Гэта быў самы звычайны мірны кантэйнеравоз, які ішоў у міжнародных водах і перавозіў цывільную прадукцыю — ад замарожаных прадуктаў да будаўнічых і аздобных матэрыялаў. Такую атаку інакш як пірацтва і марскі разбой трактаваць немагчыма», — адзначыў ён.
Паводле яго слоў, судна затанула ў ноч на 1 жніўня ў Чорным моры, за 130 марскіх міль ад Новарасійска, у выніку атакі двух украінскіх марскіх дронаў. Усіх 17 членаў экіпажа ўдалося выратаваць.
Гаворка ідзе пра судна «Яніна», якое належыць кампаніі FESCO, што ўваходзіць у структуру «Расатама».
Каментары