Спорт1818

Арына Сабаленка трапіла на вокладку часопіса Time

Вядомы амерыканскі часопіс Time зрабіў першую ракетку свету з Беларусі Арыну Сабаленку тварам аднаго са сваіх нумароў. Таксама ён апублікаваў вялікі артыкул пра славутую тэнісістку.

Пасля няўдалага сёлетняга Уімблдона 28‑гадовая тэнісістка паехала адпачываць у Грэцыю. Яна выкладвала ў сацсетках відэа з адпачынку: танцавала, піла эспрэса-марціні, адпачывала каля басейна і скакала з лодкі ў Эгейскае мора. У TikTok і Instagram у Сабаленкі каля 7,2 мільёна падпісчыкаў — больш, чым у любой іншай дзейнай тэнісісткі, калі не лічыць амерыканку Серэну Уільямс, якая ўжо нібыта скончыла кар'еру, але нядаўна ў свае 44 гады паспрабавала вярнуцца.

Некаторыя карыстальнікі крытыкавалі яе за празмерную актыўнасць у сацсетках і заклікалі больш займацца тэнісам. Сабаленка адказвае, што сацсеткі дапамагаюць ёй адпачываць псіхалагічна. Яна лічыць, што танцы і іншыя заняткі дазваляюць хаця б на паўгадзіны забыцца пра праблемы і засяродзіцца на чымсьці іншым.

Напярэдадні Адкрытага чэмпіянату ЗША, чацвёртага і заключнага турніру Вялікага Шлема ў сезоне, Сабаленка застаецца галоўнай прэтэндэнткай на тытул. Турнір пачынаецца 30 жніўня. Беларуска ўжо ўваходзіць у дзясятку тэнісістак у гісторыі, якія правялі на першай пазіцыі сусветнага рэйтынгу не менш за 100 тыдняў.

Калі Сабаленка не выйграе ніводнага турніру «Вялікага шлема» ў 2026 годзе, гэта будзе яе першым такім сезонам з 2022 года. У той жа час перамога на US Open зрабіла б яе першай пасля Серэны Уільямс тэнісісткай, якая выйграла гэты турнір тры разы запар. Такое дасягненне сярод жанчын таксама належыць амерыканцы Крыс Эверт.

Пасля паразы на сёлетнім «Ралан Гарос» Сабаленка зноў пачала працаваць са спартыўным псіхолагам. Яна лічыць, што цяпер ёй важна не толькі фізічна падрыхтавацца да турніру, але і навучыцца правільна рэагаваць на ціск. У Нью-Ёрку яна абяцае гледачам «выдатны тэніс, моду, барацьбу і эмоцыі».

Каментары18

  • guano
    13.08.2026
    Обязательно почитаем про эту отъявленную лукашистку (нет).
  • Пум Пум
    13.08.2026
    Не першы чалавек з нізкай сацыяльнай адказнасцю на вокладцы гэтага выдання
  • UFO
    13.08.2026
    Калісці і Гітлер быў на вокладцы Time, так што рэпутацыя часопіса амаль не пацярпела.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі33

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі33

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць