Спорт1111

Арына Сабаленка падтрымала ўвядзенне гендарнага тэставання тэнісістак

Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка падтрымала новыя правілы Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), якія прадугледжваюць абавязковую аднаразовую генетычную праверку для ўсіх удзельніц турніраў.

Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange/Getty Images

Паводле новай палітыкі, якая набыла моц у ліпені 2026 года, тэнісісткі павінны прайсці тэст на наяўнасць гена SRY, звязанага з Y-храмасомай. Пры адмове ад праверкі да іх могуць прымяняцца дысцыплінарныя меры.

Першая ракетка свету заявіла, што цалкам падтрымлівае гэта рашэнне і гатовая сама прайсці неабходнае тэставанне. Паводле яе слоў, такія меры патрэбныя для захавання сумленнай канкурэнцыі ў жаночым спорце.

Сабаленка адзначыла, што, на яе думку, біялагічныя мужчыны могуць мець фізіялагічныя перавагі перад жанчынамі, таму ўдзел асоб з мужчынскай генетыкай у жаночых спаборніцтвах супярэчыць прынцыпу роўных магчымасцяў. Яна падкрэсліла, што не мае нічога супраць самога тэставання і лічыць яго неабходным для абароны справядлівасці ў прафесійным тэнісе.

Каментары11

  • Filipp
    03.08.2026
    "Сабаленка адзначыла, што, на яе думку, біялагічныя мужчыны могуць мець фізіялагічныя перавагі перад жанчынамі, таму ўдзел асоб з мужчынскай генетыкай у жаночых спаборніцтвах супярэчыць прынцыпу роўных магчымасцяў"©
    Так і ёсць!
  • Біёлаг
    03.08.2026
    Якога гендэрнага? Палавога! У нас ёсць 2 біялагічныя полы - мужчынскі і жаночы.
  • Ёсік
    03.08.2026
    Наяўнасьць похвы не азначае, што ты жанчына, як і наяўнасьць чэлеса з яічкамі, што ты мужчына. Хірургі і лекі не такое робяць.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць