Вітаўтас Сланкаўскас працаваў кіраўніком унутранага аўдыту ў кампаніі «HS Belacon» з аўстрыйскім капіталам у Беларусі, а перад гэтым на працягу трох гадоў узначальваў кампанію.
Літоўца Вітаўтаса Сланкаўскаса, які ўзначальваў адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў для перапрацоўкі драўніны ў Беларусі, у чэрвені затрымалі і арыштавалі, паведаміла LRT.
Мужчына працаваў кіраўніком унутранага аўдыту ў кампаніі «HS Belacon» з аўстрыйскім капіталам у Беларусі, а раней на працягу трох гадоў узначальваў кампанію.
Прычыны затрымання і падрабязнасці пераследу Вітаўтаса Сланкаўскаса пакуль невядомыя.
Міністэрства замежных спраў Літвы пацвердзіла LRT, што амбасада Літвы ў Беларусі была праінфармаваная пра затрыманне. Дадатковую інфармацыю ведамства не дае.
Каментары