Грамадства22

Будаўнікі метро скончылі работы пад рэчышчам Свіслачы

Будаўнікі завяршылі чарговы этап работ на трэцяй, Зялёналужскай лініі Мінскага метрапалітэна — пракладку ўчастка пад рэчышчам Свіслачы, паведаміў «Мінскбуд».

Фота: «Мінскбуд»

Работы пачаліся вясной 2026 года. Рэчышча ракі пры гэтым не асушалі: яго падзялілі на некалькі ўчасткаў, а будаўніцтва праводзілі паэтапна. У «Мінскбудзе» адзначылі, што работы не паўплывалі на саму раку.

Пад рэчышчам Свіслачы метрабудаўнікі паставілі маналітную жалезабетонную пліту памерам 41 на 25 метраў. Яе таўшчыня складае 50 сантыметраў, а канструкцыя мае ўхіл да цэнтра.

Пліта павінна абараніць будучыя тунэлі метро ад прасядання грунту і пранікнення вады. Самі тунэлі будуць праходзіць прыкладна на 8 метраў ніжэй за рэчышча Свіслачы.

Пасля завяршэння работ на месцы будаўніцтва амаль нічога не засталося з таго, што пра іх сведчыла — хіба што толькі абноўленыя схілы.

Фота: «Мінскбуд»

Каментары2

  • #@$@$
    18.08.2026
    "Пасля завяршэння работ на месцы будаўніцтва амаль нічога не засталося з таго, што пра іх сведчыла — хіба што толькі абноўленыя схілы."

    Охрененно не осталось. Выпилили полувековые тополя и засыпали г... камнем лучшую часть натурального природного куска Свислочи. Как раз там, где была нора тамошнего бобра, если кто не знает.
  • Менскі
    19.08.2026
    Трэба дрэвы пасадзіць, шмат...

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

У Вялікім тэатры галоўную люстру апусцяць у залу. Ахвотных запрашаюць на фотасесію2

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы8

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр24

Галоўнага расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва адхілілі ад эфіру «Вестей недели»3

Арменія збіраецца ў найбліжэйшы час падаць заяўку на ўступленне ў ЕС5

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць