Грамадства3636

«Даволі крута!» Вінаградаў апублічыў, колькі грошай і дапамогі атрымаў як вызвалены палітвязень

«І нешта мне падказвае, што ў іншых дыяспарах такога няма і блізка», напісаў экс-палітвязень у сваім тэлеграм-канале.

«Усім прывет, спадарства! Дапамагаюць палітвязням ці не? А калі дапамагаюць, то як? Крадуць ці не? Цяпер я вам падкіну, што атрымлівае дэпартаваны палітвязень.

  • 1000 еўра ад «Байсола». Калі ўдасца сабраць больш — то больш. Мне дасталася 2500, здаецца.
  • Тры месяцы жыцця ў шэлтары. Там кормяць, можна атрымаць адзенне і сродкі асабістай гігіены.
  • 1500 на арэнду жылля пасля шэлтара.
  • Поўны чэкап усяго арганізма і наступнае лячэнне. Неабходныя лекі на паўгода наперад.
  • Стаматалогія. Мне пенітэнцыярная сістэма добранька прайшлася па зубах. Але былі людзі, якім аднаўлялі ўсе зубы. Усё аплачана.
  • Прадукты. Мне на працягу 9 месяцаў прывозілі прадукты на 880 еўра.
  • Тэлефон. Новы.
  • Аплата навучання/перанавучання прафесіі. Моўныя курсы. Аплата навучання для атрымання пасведчання кіроўцы (калі я не памыляюся).
  • 300 еўра на куплю адзення.
  • Санаторый. 2000 еўра на чалавека, здаецца.
  • Летнікі для дзяцей.
  • Дзесяць сеансаў у псіхатэрапеўта.
  • Ментар, які, калі трэба, будзе вадзіць цябе паўсюль за руку і ўсё паказваць.
  • Можна прыехаць у «Дапамогу» і ўзяць там прадукты і не толькі.
  • Сто працэнтаў, што нешта яшчэ забыў.

Гэта базавы мінімум. Калі камусьці чагосьці з гэтага не дасталося, то альбо чалавек не звяртаўся, альбо адбылося нешта жахлівае.

Я асабіста не ведаю нікога, каму чагосьці з гэтага не далі.

Калі вы існуяце — расказвайце пра сябе ў каментарах пад пастом, і мы будзем вырашаць, «хто ўрот, а хто не ўрот».

Гэта пра дэпартаваных. Цяпер пра тых, хто сядзіць.

  • Аплата перадач.
  • Аплата адваката.
  • Аплата штрафаў.
  • Аплата медыцынскіх бандэроляў.

Але тут фішка ў тым, што па гэта трэба звярнуцца, а вы ў Беларусі. Я магу тут сказаць адно: захоўвайце чэкі — і ўсё ў вас зрасцецца.

Усё, што вышэй, тычыцца ўсіх палітвязняў і дэпартаваных. Гэта датычыць нават тых, хто працаваў (ці працуе) на мянтоў (што, як па мне, даволі спрэчнае рашэнне, але як ёсць).

Ёсць шчасліўчыкі, тыпу мяне, якія з'яўляюцца членамі БАЖ, напрыклад. Ёсць шчасліўчыкі (зноў жа тыпу мяне), у якіх было нармальнае месца працы, напрыклад, «Белсат». Ёсць шчасліўчыкі (трэба ж, ізноў я!), якіх проста ведаюць людзі.

Ніякіх звышнатуральных сум там няма, але дапамога адчувальная, за што ім усім вялікі дзякуй. Яны вельмі спрасцілі мне жыццё.

Навошта я ўвогуле гэта пішу? Таму што лічу, што дапамога палітвязням знаходзіцца на даволі крутым узроўні. Я, прынамсі, раней такога не проста не бачыў — я нават не чуў! І нешта мне падказвае, што ў іншых дыяспарах такога няма і блізка.

А людзі, якія гэтым займаюцца, атрымліваюць неяк зашмат катыхаў на свае каўняры. Нават для нашых сучасных парадкаў.

Прамяні дабра вам, хлопцы-дзяўчаты, ад удзячных гангстараў», — падсумаваў Павел Вінаградаў.

Каментары36

  • імя
    20.08.2026
    Хацелася б пабачыць штомесячыя заробкі і выдадткі Лявончыка, Стрыжака і інш. з 20 года
  • mp
    20.08.2026
    Калі офісныя пішуць што "усё добра" - значыць усё ў глыбокай дупе.
    Літэральна як БТ.
  • Nk
    20.08.2026
    Выдатна!
    Беларус беларусу беларус!
    І гэтыя людзі, палітвязні, гэта атрымалі цалкам заслужана.
    Бо пратэставалі, адстойвалі годнае жыцце беларусаў і не ўцяклі за мяжу пры першай магчымасці!

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

З кліенткі таксі спісалі кошт паездкі, якой яна не скарысталася. Як так выйшла?

У Бабруйску паставілі помнік тралейбусу2

Ратавальніка з расійскага Салехарда сталі абражаць у чаце. Ён напісаў «Слава Украіне! Жыве Беларусь!» — і выйшаў4

Алесь Бяляцкі: Трэба вучыцца і рыхтавацца да перамен4

«Некаторыя так — хі-хі, ха-ха — успрынялі». Лукашэнка расказаў пра нечаканыя вынікі накіравання нядбайных сельгасработнікаў у армію8

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць