Грамадства

Памёр акадэмік Анатоль Міхайлаў

На 90‑м годзе жыцця памёр вядомы беларускі навуковец-медык Анатоль Міхайлаў, які зрабіў значны ўклад у развіццё медыцынскай навукі ў Беларусі і за яе межамі, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Анатоль Міхайлаў. Фото: csl.bas-net.by

Анатоль Міхайлаў быў акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктарам медыцынскіх навук, прафесарам і загадчыкам кафедры прамянёвай дыягностыкі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Яго навуковая дзейнасць ахоплівала розныя напрамкі медыцыны, у тым ліку кардыялогію, пульманалогію, гастраэнтэралогію, ангіялогію і ўралогію. Асаблівую ўвагу вучоны надаваў распрацоўцы новых метадаў рэнтгеналагічнай дыягностыкі захворванняў сардэчна-судзіннай сістэмы і органаў стрававання.

Міхайлаў таксама займаўся стварэннем камп'ютарных дыягнастычных сістэм і сучасных сродкаў медыцынскай візуалізацыі.

У 1992 годзе ў складзе аўтарскага калектыву ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі за цыкл работ па распрацоўцы і ўкараненні ў судзінную хірургію новых метадаў дыягностыкі і лячэння.

Анатоль Міхайлаў стварыў у Беларусі ўласную навуковую школу спецыялістаў у галіне медыцынскай візуалізацыі. Яго праца мела істотны ўплыў на развіццё гэтага напрамку ў беларускай медыцыне.

У 2018 годзе на першым Кангрэсе Беларускага таварыства радыёлагаў Міхайлаў быў абраны ганаровым членам арганізацыі. У 2021 годзе вучонага ўзнагародзілі медалём Францыска Скарыны, а зусім нядаўна, 22 ліпеня 2026 года, яму прысвоілі званне Заслужанага дзеяча навукі.

Каментары

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць