Грамадства1313

«Піпец… А падцірацца чэкам?» Беларусы абмяркоўваюць квест з наведваннем прыбіральні на вакзале ў Докшыцах

Пасажыры міжгародніх аўтобусаў абураныя абсурднай сістэмай доступу да прыбіральні на аўтастанцыі ў Докшыцах. Пра сітуацыю ў Threads распавяла адна з падарожніц, пасля чаго гісторыя падняла хвалю абмеркавання сэрвісу на беларускіх аўтавакзалах, піша BGmedia.

«Як туды трапіць?»

Беларуска распавяла пра незвычайную сістэму аплаты туалета на аўтастанцыі ў Докшыцах. Сваімі ўражаннямі яна падзялілася ў Threads.

Паводле яе слоў, туалет на аўтастанцыі платны — наведванне каштуе аж 1 рубель 10 капеек. Але праблема, сцвярджае жанчына, не столькі ў самой плаце, колькі ў тым, як трапіць унутр.

Посмотреть в Threads

Спачатку пасажыру трэба звярнуцца ў касу аўтастанцыі і аплаціць наведванне. Пасля гэтага яму выдаюць ключ ад мужчынскага ці жаночага туалета. Чэк за такую аплату, як сцвярджае аўтарка публікацыі, яна не атрымала.

Для чалавека, які падарожнічае рэйсавым аўтобусам і мае ўсяго некалькі хвілін на прыпынку, такая працэдура ператвараецца ў сапраўдную гонку.

«Паколькі Докшыцы стаяць на такой трасе, дзе перасякаюцца многія маршруты, то ў касе збіраецца чарга па ключ у мужчынскі і жаночы туалет», — распавяла беларуска.

Паводле яе слоў, адны пасажыры злуюцца, бо баяцца спазніцца на аўтобус, іншыя смяюцца з абсурднасці сітуацыі.

«Хто злуецца, што не паспее, бо ў многіх стаянка пяць хвілін, хто смяецца, бачачы абсурд сітуацыі», — напісала яна.

Аўтастанцыя ў Докшыцах абслугоўвае міжгароднія маршруты. У актуальных раскладах праз яе праходзяць, у прыватнасці, рэйсы ў Мінск і іншыя гарады.

«Гэта здзек з людзей»

Гісторыя хутка выклікала рэакцыю карыстальнікаў. Большасць убачыла ў ёй зусім не смешную праблему.

«Проста анекдот якісьці. І было б смешна, але не смешна, бо здзек з людзей».

«Капец… А падцірацца чэкам?»

«Канечне. Сама сітуацыя абсурдная ў 2026 годзе. Нават калі туалет платны, можна ж зрабіць аплату карткай, каб людзі не бегалі па станцыі і не шукалі, як аплаціць».

«Я наогул не разумею, як у наш час існуе такі абсурд. Гэта ж жыццёва неабходна».

Мяркуючы з каментароў, Докшыцы — не адзінае месца, дзе пасажыру даводзіцца спачатку ісці ў касу, а ўжо потым шукаць туалет.

Адна з карыстальніц распавяла, што падобная сітуацыя існуе ў Круглым. Там за туалет таксама трэба заплаціць у касе аўтавакзала, атрымаць ключ, скарыстацца туалетам, а потым вярнуць ключ. Розніца толькі ў цане — паводле яе слоў, наведванне каштуе 20 капеек.

Пры гэтым ёсць яшчэ адна праблема: туалет працуе па графіку самой аўтастанцыі. Пасля 17:00 у будні пасажырам даводзіцца шукаць іншае месца.

«А пасля 17:00 чакайце маршрутку на двары, і дзе туалет знайсці ў цэнтры горада — таксама загадка», — напісала жанчына.

Іншыя ўдзельнікі абмеркавання прызналіся, што сутыкаліся з падобнымі сітуацыямі і на іншых аўтастанцыях.

Падобная гісторыя ўсплыла і ў Нясвіжы. Адна з пасажырак распавядала, што туалет на аўтастанцыі ўжо быў зачынены а 18:00. У водгуках пра аўтастанцыю Нясвіжа таксама сустракаюцца заўвагі з нагоды туалета: карыстальнікі пішуць, што ён платны і ў некаторых выпадках разлічыцца можна толькі гатоўкай.

Падобныя скаргі гучаць і ў дачыненні да іншых беларускіх аўтастанцый.

Напрыклад, у 2025 годзе карыстальнікі Threads абмяркоўвалі стан аўтастанцыі ў Паставах. Будынак выглядаў настолькі закінутым, што ў некаторых узнікала пытанне, ці працуе ён наогул. Мясцовыя жыхары прызнаваліся, што ім няёмка за адзін з першых аб'ектаў, які бачаць тыя, хто прыязджае ў горад.

«Мне за наш пастаўскі аўтавакзал сорамна. Гэта ганьба горада!» — напісаў адзін з каментатараў.

У каментарах жыхары іншых гарадоў Віцебскай вобласці раілі звярнуць увагу і на свае аўтастанцыі:

«Вы ў Мёры яшчэ зайдзіце».

«Вы Глыбоцкі не бачылі!»

«У Верхнядзвінску не былі?»

Каментары13

  • Узаемадапамога
    31.08.2026
    То бок, ўсе зачыняюць дзверы прыбіральні і нясуць ключ у касу.
  • Это вам не гнилой запад, а процветающий сосуд
    31.08.2026
    Социальное государство заботится о вас. Как умеет.
  • Вертикаль
    31.08.2026
    Именно отсюда пошел термин 'коричневые рубашки'. Думаю снова жесточайше напихают туалетной бумаги в железобетонную коробку.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць