Свет88

Пуцін прызнаўся Уіткафу і Кушнеру, што яму камфортна з імі працаваць

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы 5 верасня са спецыяльнымі прадстаўнікамі прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам заявіў, што Расія атрымала ад Украіны праз афіцыйныя каналы — спецслужбы і Міністэрства замежных спраў — прапанову часова спыніць удары на перыяд візіту амерыканскай дэлегацыі, піша выданне The Moscow Times.

Уладзімір Пуцін. Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

Паводле слоў Пуціна, пасля гэтага ён загадаў расійскім вайскоўцам спыніць атакі на Кіеў. Прэзідэнт Расіі сцвярджае, што з поўначы 5 верасня ўдары па ўкраінскай сталіцы не наносіліся. Ён таксама заявіў, што Украіна, у сваю чаргу, істотна знізіла інтэнсіўнасць атак па расійскіх рэгіёнах, у тым ліку па Маскве.

Пуцін паабяцаў зрабіць усё неабходнае для бяспекі амерыканскіх прадстаўнікоў і перамоўнага працэсу. Ён падзякаваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу за спробы спыніць вайну і папрасіў Уіткафа і Кушнера перадаць яму найлепшыя пажаданні і словы падзякі.

Расійскі прэзідэнт таксама заявіў, што Маскве камфортна працаваць з амерыканскімі перамоўшчыкамі і што ўзровень даверу да іх з боку Расіі высокі. Ён падкрэсліў, што якасць пасярэдніцтва і давер да людзей, якія займаюцца перамовамі, маюць вялікае значэнне.

Разам з тым Пуцін адзначыў, што Расія не заключала з Украінай дамоўленасці пра больш шырокае трохдзённае перамір’е. Паводле яго слоў, украінскія ўлады публічна заклікалі да трохдзённага спынення агню, але непасрэднай дамоўленасці паміж бакамі пра гэта не было.

Прэзідэнт Расіі сказаў гэта пасля таго, як Уіткаф выказаў яму падзяку акурат за гэта трохдзённае перамір'е.

Уіткаф і Кушнер прыбылі ў Маскву 5 верасня для перамоў аб магчымым мірным урэгуляванні вайны ва Украіне. Пасля сустрэч у Расіі яны павінны адправіцца ў Кіеў. Напярэдадні Дональд Трамп заявіў, што яго спецыяльныя прадстаўнікі прывязуць прапанову аб спыненні вайны.

Пры гэтым чаканні расійскага кіраўніцтва ад візіту амерыканскіх перамоўшчыкаў, паводле інфармацыі агенцтва Bloomberg, застаюцца вельмі нізкімі.

Візіту Уіткафа і Кушнера папярэднічалі ўзаемныя заклікі да часовага спынення атак. Увечары 4 верасня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў Маскве ўстрымацца ад удараў на час кансультацый з амерыканскімі прадстаўнікамі. Аднак у ноч на 5 верасня расійскія вайскоўцы нанеслі масаваны ўдар па Украіне, у тым ліку па кіеўскіх аэрапортах Жуляны і Барыспаль. Зяленскі назваў гэтую атаку мэтанакіраванай і звязаў яе з падрыхтоўкай візіту амерыканскай дэлегацыі.

Каментары8

  • лол
    05.09.2026
    Vитькоф чуть не растаял когда увидел вновь своего хозяина. признался что на пенсии будет вспоминать истории путлера и они будут на первом месте воспоминаний(не шутка).
    интересно голливуд расскажет эту невероятную историю любви?)как никак их же представитель стелиться)
  • "Комфортно работать"
    06.09.2026
    Неудивительно!
  • Ня мае значэння
    06.09.2026
    Камфорт Пуціна ня мае значэньня. Падумайце замест пра страчаны камфорт украінцаў, якія нічога не зрабілі Расеі, а цяпер жывуць і паміраюць пад расейскімі бомбамі. Пуцін пачаў гэтую вайну й можа скончыць яе ў імгненьне, калі пакаецца ў сваім граху. Але тэрарысты й забойцы не заслугоўваюць узнагароды за свае злачынствы.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць