Грамадства88

У Беларусі размешчаныя расійскія брыгады, якія абслугоўваюць «Арэшнік» — украінская разведка

Прамую пагрозу з тэрыторыі Беларусі і верагоднасць яе ўступлення ў вайну супраць Украіны кіраўнік ГУР Украіны ацаніў як нізкую.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны Расіі via AP

У Беларусі размешчаныя расійскія брыгады, якія абслугоўваюць «Арэшнік» — пра гэта ў інтэрв'ю «Укрінфарму» заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Алег Івашчанка.

Паводле яго інфармацыі, на тэрыторыі Беларусі цяпер размешчаныя падраздзяленні 101‑й ракетнай брыгады Узброеных сіл Расіі, на ўзбраенні якой знаходзіцца ракетны комплекс «Арэшнік». Таксама ён адзначыў, што Украіну «непакоіць» тое, што Беларусь дазволіла РФ размясціць на сваёй тэрыторыі рэтранслятары радыёсігналаў, якія наводзяць расійскія ўдарныя беспілотнікі на ўкраінскія грамадзянскія аб'екты і крытычную інфраструктуру.

«Калі Беларусь такога дазволу не давала, гэта сведчыць пра тое, што Мінск ужо не кантралюе дзейнасць Расіі на ўласнай тэрыторыі», — заявіў Івашчанка.

Пры гэтым прамую пагрозу з тэрыторыі Беларусі і верагоднасць яе ўступлення ў вайну супраць Украіны ён ацаніў як нізкую.

Каментары8

  • Гэта выбар
    07.09.2026
    У ўсяго ёсць свой кошт. У гэтага выбару абслугоўваць расейскую агрэсію супраць Украіны таксама ёсць свой кошт.
  • нихто и завут никак
    07.09.2026
    А хто-та гаварыл, што кнопка у няго , а не у Крамли.
    Хто-та - нихто и звать яго ниКАК !
    Этат никак можат и нязнает пра крамлёуския брыгалы.
  • не беларус
    07.09.2026
    Беларус, выконваюць наказ беларусксга народа.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць