Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»
Ва Украіне стварылі сродак, які дазваляе знішчаць расійскія танныя ракеты «Бандэроль». Тэхналогію ўжо выкарыстоўваюць на практыцы, паведамілі прадстаўнікі дзяржаўнага абароннага кластара Brave1.

Распрацоўкай займалася адна з камандаў, якая ўваходзіць у абаронны кластар Brave1. Падрабязнасці працы сістэмы і яе тэхнічныя характарыстыкі пакуль не раскрываюцца. Вядома толькі, што кошт знішчэння такой цэлі значна ніжэйшы за кошт самой ракеты-дрона.
На відэа, прадстаўленым Brave1, паказана знішчэнне як мінімум чатырох ракет «Бандэроль». У кластары таксама адзначылі, што цяпер ужо існуе некалькі розных распрацовак, прызначаных для барацьбы з адносна таннымі расійскімі ракетамі.
Расійскую ракету S8000 «Бандэроль» выпускае кампанія «Кранштат», вядомая таксама вытворчасцю беспілотнікаў «Арыён». Максімальная хуткасць «Бандэролі» складае каля 620—650 км/г, а крэйсерская — 520—560 км/г.
Ракета мае аскепкава-фугасную баявую частку масай 114,3 кілаграма. Прыкладна 49,5 кілаграма з гэтай масы прыпадае на выбуховае рэчыва.
Раней украінская вайсковая разведка паведамляла, што Расія здольная выпускаць да 80‑ці такіх ракет на месяц. ГУР таксама публікавала тэхнічныя звесткі пра S8000 «Бандэроль».
Расія ўсё часцей выкарыстоўвае рэактыўныя дроны, каб Украіна траціла ракеты для СПА
Кіеў атакавалі расійскія «Бандэролі». Што гэта за дрон-ракета і ці стануць атакі масавымі?
Расійскі рэактыўны дрон «Бандэроль» упаў у Петрыкаўскім раёне
У Беларусі падымалі авіяцыю праз расійскія гібрыдныя дроны «Бандэроль». Заляцелі 12 беспілотнікаў
Каментары