Жыхары Мазыра апублікавалі відэазварот, у якім заявілі, што 47 сем’яў пазбавіліся кватэр у новабудоўлі «з-за халатнасці». Паводле іх слоў, за два тыдні да здачы дома статус жылля нечакана змянілі.

Калі раней кватэры прызначаліся для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і стаяў у адпаведнай чарзе, то цяпер новае жыллё зрабілі арэндным, піша «Флагшток».
Зварот пачынаецца з таго, што людзі хорам крычаць: «Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, дапамажыце нам!» А далей — таксама хорам: «У горадзе Мазыры адбылося надзвычайнае здарэнне!»
Аўтары звароту заявілі, што ў «Год беларускай жанчыны» шматдзетныя сем’і засталіся без жылля: «з-за халатнасці ўладаў, райвыканкама ў іх забралі кватэры».
15 верасня дырэктар УКБ паведаміў людзям, што кватэры, якія планаваліся для льготнікаў, пераводзяцца ў статус арэндных: «Льготныя катэгорыі грамадзян былі выкінутыя за борт».
Тэму таксама абмяркоўваюць у сацыяльных сетках. Карыстальнікі пацвердзілі, што першапачаткова дом будаваўся як долевае жыллё, а затым яго абвясцілі арэндным:
«Сутыкнулася з проста абуральным выпадкам! Год чакалі здачы дома, ужо ведалі нумар кватэры і павінны былі афармляць дакументы. Але на сходзе цяпер сказалі, што дом па дзяржзаказе будзе перададзены для арэнднага карыстання».

У каментарах дадалі:
«Сем’і проста засталіся за бортам. Хтосьці прадаў машыну, кватэру, хтосьці ўжо павінен быў праз два тыдні з’ехаць са здымнага жылля. На ўсе пытанні, што людзям рабіць, дырэктар УКБ адказваў: «Не ведаю»».
У каментарах таксама ўдакладнілі, што гаворка ідзе пра дом па адрасе вуліца Нафтабудаўнікоў, 40, у мікрараёне, які цяпер актыўна забудоўваецца.
-
У Брэсце прадаюць маленечкую аднапакаёўку, дзе пасля застануцца жыць маці і дачка. У чым прыкол?
-
Беларускі акцёр праводзіць у Беластоку касцюмаваныя экскурсіі
-
Малады беларус не хацеў сядзець у Расіі за наркотыкі, таму прыдумаў, як хутка выйсці з калоніі — і выйшаў на ўкраінскія пазіцыі пад Пакроўскам
Каментары