Грамадства22

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Аляксандру Сяміглазаву 50 гадоў. 

Фота: старонка Аляксандра Сяміглазава Укантакце, фон — LookByMedia

Аляксандр Сяміглазаў мінчук. Мужчына атрымаў адукацыю ў БНТУ на механіка-тэхналагічным факультэце па спецыяльнасці, звязанай з машынамі і тэхналогіяй апрацоўкі металаў ціскам. Апошняе вядомае месца ягонай працы — аддзел закупак МТБанка.

Па-за працай галоўным захапленнем Аляксандра быў хакей. У тэлеграме мужчына быў падпісаны на дзясяткі суполак заўзятараў розных клубаў КХЛ, дзе рэгулярна абмяркоўваў матчы, статыстыку і гульню хакеістаў. Сам Сяміглазаў заўзеў за мінскае «Дынама». У каментарах ён часта іранізаваў з апанентаў, але падкрэсліваў, што ён супраць абраз па нацыянальнай прыкмеце і што ў беларускіх чатах пануюць братэрства і павага.

Акрамя спорту, мужчына шмат часу праводзіў у палітычных дыскусіях.

Ён паслядоўна і вельмі эмацыйна крытыкаваў расійскую агрэсію супраць Украіны, выкрываў прапаганду і жорстка спрачаўся з прыхільнікамі вайны. Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай.

Менавіта за актыўнасць у інтэрнэце і рэзкія каментары мужчына і трапіў пад пераслед.

Аляксандра асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса («распальванне варожасці ці варажнечы»). Прысуд, як і часта па палітычных справах цяпер, невядомы.

Мяркуючы па тым, што пасля прысуду мужчына не з'явіўся анлайн, цяпер ён за кратамі.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Удакладненне
    25.09.2026
    Дадамо, што пасля гвалтоўнага ад'езду Прэзідэнткі Ціханоўскай у сяброўскую Літву поплеч з ёй сталі гераічныя асобы Франак Вячорка, Дзяніс Кучынскі, Аляксандр Дабравольскі, Анатоль Лябедзька, Ганна Красуліна, Карым Педэрсан, якія стаялі поруч з народам на масавых акцыях пратэсту і пад кулямі чэкістаў вымушаныя былі пакінуць краіну, каб дапамагчы Святлане ўтварыць Новую Беларусь у выгнанні са сваім пашпартам, канстытуцыяй і войскам.

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка2

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

Музыка Алесь Чумакоў расказаў, як яго спрабаваў завербаваць ветлівы беларускамоўны хлопец з КДБ26

19 вайскоўцаў з Казахстана забрала хваляй падчас вучэнняў у Каспійскім моры7

Бацьку расійскага хакеіста НХЛ задзёр мядзведзь16

Памерла Ірэна Барадзюля

Найбуйнейшай у свеце фан-супольнасцю Лэдзі Гагі кіруе хлопец з Мінска, які адседзеў за пратэсты. Расіяне паспяшаліся запісаць яго ў свае16

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам20

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка2

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць