Грамадства

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

22‑гадовы беларус Данііл Санін знік па дарозе з Аўстрыі ў нямецкі Франкфурт-на-Майне, куды збіраўся на канцэрт Макса Каржа. Пра знікненне свайго брата 14 кастрычніка паведаміла беларуска Настасся Саніна.

З 9 кастрычніка, калі ён павінен быў вылецець, хлопец не выходзіць на сувязь. Ягоны тэлефон адключаны, а цяперашняе месцазнаходжанне невядомае.

Данііл жыў і працаваў у польскім Плоцку, а ў Франкфурце яго чакалі сябры.

Пошукі падтрымліваюць прыхільнікі Макса Каржа: яны распаўсюджваюць абвесткі ў розных чатах і суполках. Інфармацыю пра знікненне таксама апублікаваў пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Данііл Санін мае рост 187 сантыметраў, спартыўны целасклад і блакітныя вочы. На правай руцэ ў яго татуіроўка з іерогліфамі і кветкамі, на спіне — са змяёй і кінжалам. Над верхняй губой ёсць шнар. Калі мужчына хвалюецца, ён заікаецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць